З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Alluaudia — род раслін сямейства Didiereoideae .
Alluaudia procera
Усе віды Alluaudia з’яўляюцца эндэмікамі паўднёвай фларыстычнай вобласці Мадагаскара , дзе яны складаюць важны кампанент Мадагаскарскіх калючых лясоў (англ.) ( бел. .
Віды роду з’яўляюцца калючымі сукулентнымі хмызнякамі і дрэвамі 2-20 м вышынёй, з лісцем, якое ападае падчас доўгага сухога сезону. Лісце ў парах, 0,5-3,5 см даўжынёй, з адным або двума шыпамі 2-2,5 см даўжынёй у пазусе кожнай пары лісця. Кветкі маленькія.
З 6 відаў Alluaudia ascendens , Alluaudia procera , Alluaudia montagnacii , і Alluaudia dumosa фармуюць высокі цэнтральны ствол з адыходзячымі моцнымі вертыкальнымі галінамі, а Alluaudia comosa і Alluaudia humbertii ніжэйшыя і фармуюць густы клубок гарызантальных галін.
Род уключае 6 відаў:
Некалькі відаў вырошчваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін у крытых памяшканнях у спецыялізаваных калекцыях сукулентаў .
Зноскі
Аллюодия : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)