З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Alauda razae — маленькая птушка з сямейства жаваранкавых, арэал якой абмежаваны 6 км² ненаселенага вострава Разу ў Каба-Вердэ.
Даўжыня невялікая, 15 — 18 см, самцы буйней і колькасна пераўзыходзяць самак. Апярэнне у ніжняй частцы цела белае і аднастайнае, уверсе і на грудзях сустракаюцца чорныя і карычневыя палоскі. На галаве ўздымаецца чубок.
Харчаванне ў асноўным складаецца з лічынак, насення, цыбулін, матылькоў і конікаў. Насякомых знаходзяць, раздзіраючы дзюбай сухую зямлю.
У мінулым, да пачатку каланізацыі у XV ст., від сустракаўся і на іншых астравах (Сан-Вісенты, Санта-Лузія, Санту-Антан і, меркавана, Бранку), што пацвярджаецца знойдзенымі парэшткамі. Колькасць вагаецца ад 250 да 999 асобін у залежнасці ад клімату[1].
Зноскі