A.L.F.A 24 HP
A.L.F.A 24 HP | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | A.L.F.A | |||||
Гады выпуску | 1910—1913 | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
A.L.F.A 24 HP — першы аўтамабіль італьянскага вытворцы A.L.F.A. Аўтамабіль выйшаў на рынак у 1910 годзе і выпускаўся да 1913 года.
Аўтамабіль быў спраектаваны і зроблены пад кіраўніцтвам Джузэпэ Мэрозі (італ.: Giuseppe Merosi). Кузаў Torpedo быў распрацаваны атэлье Castagna.
Мадэль 24 HP абсталявалі монаблокавым 4-цыліндравым рухавіком аб’ёмам 4089 см³. Рухавік размяшчаўся спераду і меў 8 клапанаў. Сілавы агрэгат выдаваў 42 к.с. пры 2200 аб/хв. Альфа 24HP мела карданную трансмісіяю, якая забяспечвала машыне выдатную хуткасць і манеўранасць.
A.L.F.A 24 HP стала штуршком да з’яўлення шэрагу новых, больш магутных і тэхнічна прасунутых мадэляў (A.L.F.A 15 HP Corsa, 15/20HP і інш.), аднак сапраўдны фінансавы поспех Альфе прынесла мадэль 12 HP. Гэтая машына шмат у чым паўтарала A.L.F.A 24 HP, але была больш простай канструктыўна і менш магутнай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме A.L.F.A 24 HP
- “Storie Alfa Romeo” Episode one: driving on-board the 24 HP, from the origins to the first international victories (1906-1925) (англ.). media.stellantis.com (20 красавіка 2020). Праверана 2 лютага 2024.