200-я партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага
200-я партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1187 партызан (04.07.1944) |
Дыслакацыя | Дзяржынскі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. Ю. Баранаў |
200-я партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў «25 гадоў Кастрычніка» і імя Фурманава, вылучаных 300-й партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзяржынсага раёна. 4 ліпеня 1944 года брыгада (1187 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Партызану Марату Казею было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- атрад «25 гадоў Кастрычніка»;
- атрад імя Фурманава;
- атрад імя Чкалава;
- атрад імя Дзяржынскага.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]- М. Ю. Баранаў
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- П. Р. Мартысюк
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- І. Ф. Ягораў
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны разам з брыгадамі 300-й імя Варашылава і 27-й імя Чапаева ў снежні 1943 года разбілі нямецкую аўтакалону на шашы Мінск — Слуцк каля вёскі Цялякава Уздзенскага раёна; на чыгунцы Мінск — Баранавічы ўзрывалі эшалоны; 6—7 ліпеня 1944 года каля вёскі Станькава Дзяржынскага раёна разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў разгроме нямецкіх войск, якія прарываліся з акружэння.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.