Яўстах Курч
Выгляд
Яўстах Курч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Завіша | ||||||
Пераемнік | Юзаф Кляноўскі | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1647 | ||||||
Род | Курчы | ||||||
Бацька | Марцін Курч | ||||||
Маці | Апалонія з Корсакаў[d] | ||||||
Жонка |
1) Раіна Валовіч 2) Ганна Мірская 3) Сюзанна Тышкевіч |
Яўстах Курч (? — 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы парнаўскі (1599—1602) і гарадзенскі (з 1617), кашталян віцебскі (з 1639).
Валодаў маёнткамі Сянно, Уснач, Бераставіца. Трымаў Упіцкае староства (з 1618).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Курчоў, сын Марціна.
У 1609 збудаваў мураваны касцёл у Сянно. У 1635 заснаваў кляштар францысканцаў у Горадні. Ахвяраваў манахам вялікі абсталяваны мураваны дом, размешчаны ў месце па вуліцы Маставой[1].
За фундатарскую дзейнасць у гарадзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай змясцілі партрэты Яўстаха Курча і ягонай жонкі.
Зноскі
- ↑ Антон Шыдлоўскі. Касцёл анельскай Божай маці (францішканскі) // «Слова Жыцця» № 19 (312), 31 кастрычніка 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Курчы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 171. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.