Яўстах Каятан Сапега
Яўстах Каятан Сапега | |
---|---|
польск.: Eustachy Kajetan Sapieha | |
| |
Нараджэнне |
7 жніўня 1797[1] |
Смерць |
4 лістапада 1860 (63 гады), 16 лістапада 1860[1] (63 гады) ці 4 верасня 1860[1] (63 гады)
|
Месца пахавання | |
Род | Сапегі |
Бацька | Францішак Сапега[2][1] |
Маці | Пелагея Роза з Патоцкіх[2][1] |
Жонка | Марыя Петэн-Боўлд[d][3][1] і Ружа з Мастоўскіх[d][3][1] |
Дзеці | Ян Павел Аляксандр Сапега[d][4] і Марыя Анеля з Сапегаў[d][1] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўстах-Каятан Сапега (7 жніўня 1797, Веркі каля Вільні — 16 лістапада 1860) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын князя Францішка Сапегі ад яго жонкі графіні Розы (Пелагеі-Розы) Патоцкай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У маладосці служы�� у расійскай кавалерыі. Падарожнічаў па Еўропе. Натуралізаваўся ў Вялікабрытаніі: атрымаў грамадзянства і захаваў княскі тытул, што сталася выключэннем у брытанскім правадаўстве.
Пасля смерці бацькі (1829) атрымаў вялізныя ўладанні ў Беларусі.
У 1830—1831 удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні, быў падпаручнікам у штабе галоўнакамандуючага генерала Яна Скшынецкага, адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». Пасля паражэння паўстання — у эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго музейныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў вывезены ў Санкт-Пецярбург. Памёр у Парыжы.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 76. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 77. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Paszkiewicz, M. Sapieha Eustachy Kajetan / M. Paszkiewicz // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1993. — T. XXXIV/4. Zesz. 143 : Sanguszko Dymitr — Sapieha Jan. — S. 597—598.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С.222—228