Перайсці да зместу

Яўген Станіслававіч Глінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Станіслававіч Глінскі
Дата нараджэння 3 лістапада 1988(1988-11-03) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Месца працы
Навуковая ступень магістр гістарычных навук[d]
Альма-матар
Узнагароды

Яўген Станіслававіч Глінскі (нар. 3 лістапада 1988, Мінск) — беларускі гісторык, архівіст. Магістр гістарычных навук.

Нарадзіўся 3 лістапада 1988 года ў Мінску ў сям’і рабочых. Беларус. Вучыўся ў сярэдняй школе № 207 г. Мінска, у 2004—2006 гадах — у Ліцэі БДУ.

Скончыў у 2011 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2012 годзе — магістратуру, у 2015 — аспірантуру БДУ.

З 2014 года працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: грамадская думка Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў, шляхецкая генеалогія XVI — першай паловы XIX стагоддзяў, крыніцазнаўства, гісторыя гістарычнай думкі, постмадэрнізм у гісторыяпісанні, гістарычная памяць і гістарычная свядомасць.

Спецыяліст па генеалогіі зямянска-баярскіх родаў Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў, кіраўнік аўтарскага калектыву праекта Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Гербоўнік беларускай шляхты».

Лаўрэат Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прэміяй Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшы артыкул на сацыяльна-гуманітарную тэматыку за 2018 г. (Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5).

  • «Для лепшое твердости»: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391—1566 гг.). Мінск, 2018.
  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4: Г / Д. Мінск, 2016; Т. 5: Д / Я. Мінск, 2018; Т. 6: Е, Ё, Ж. Мінск, 2020; Т. 7: З, І. Мінск, 2020.
  • Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зборнік навуковых артыкулаў: у 2 ч. Ч. 1. Мінск, 2017.
  • Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат: зборнік навуковых прац. Нясвіж, 2016.
  • Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён: зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2015.