Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў
Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Мікітавіч Слюнькоў | ||||||
Пераемнік | Анатоль Аляксандравіч Малафееў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 красавіка 1926 |
||||||
Смерць |
3 красавіка 2022[1] (95 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (25 красавіка 1926, Равячына, Паршынскі сельсавет, Горацкі раён, Аршанская акруга, БССР — 5 красавіка 2022) — савецкі партыйны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ (1987—1990), член Палітбюро ЦК КПСС (1990), Герой Сацыялістычнай Працы (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў в. Равячына Горацкага раёна Аршанскай акругі (цяпер — Горацкі раён Магілёўскай вобласці) ў сялянскай сям’і. У 1944—1950 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1955 годзе ўступіў у КПСС. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Брэсцкага абкама прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкама партыі Брэсцкага вобласці. З 1969 года Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намеснікам, а ў 1975 годзе ўзначаліў сельскагаспадарчы аддзел КПБ [2]. У 1977 годзе Сакалоў стаў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ.
Для жыхароў Брэсцкай вобласці Сакалоў – амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі не чуў, каб ён узвысіў голас на падначаленага. Ніхто не бачыў яго нецвярозым. Ніхто не мог падазраваць яго ў хабарніцтве. Усе гады сваёй працы ў Брэсце Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсць комплекс на 50 тыс. галоў – добра, а будзе на 100 тыс. Увесь СССР павінен есці брэсцкую свініну. І самім брэстчанам павінна хапіць. А калі ёсць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча ўзнагародзілі Зоркай Героя Працы – адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! – а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласці ўспрынялі як належнае. Аляксандр Фядута |
У 1981—1986 гадах Сакалоў быў кандыдатам ў члены ЦК КПСС, а ў 1986 годзе стаў членам ЦК КПСС.
З 1987 да 1990 года быў першым сакратаром ЦК КПБ. З 14 ліпеня па 11 снежня 1990 года ўваходзіў у склад Палітбюро ЦК КПСС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Я. Сакалоў узначальваў Савет Кампартыі Беларусі, з’яўляўся членам рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сілаў і праваахоўных органаў.
Памёр 5 красавіка 2022 года[3]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (26 участак)[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1967),
- тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1973, 1982),
- Герой Сацыялістычнай Працы (1986),
- ордэн Леніна (1986),
- знак «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі»,
- ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці.
Зноскі
- ↑ https://warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=15589
- ↑ Самые закрытые люди: энциклопедия
- ↑ Умер Ефрем Соколов — предпоследний глава БССР
- ↑ Соколов Ефрем Евсеевич . warheroes.ru. Праверана 28 снежня 2023.
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены КПСС
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Члены ЦК КПСС
- Члены Палітбюро ЦК КПСС
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Памерлі 5 красавіка
- Першыя сакратары Брэсцкага абкама КП Беларусі
- Палітыкі Беларусі
- Першыя сакратары ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
- Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння