Перайсці да зместу

Ялмар Мелін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ялмар Мелін
Hjalmar Mellin
Роберт Ялмар Мелін
Роберт Ялмар Мелін
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1854(1854-06-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1933(1933-04-05)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Роберт Мелін[d]
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Магнус Гёста Мітаг-Лефлер[5]
Вядомыя вучні Эрнст Ліндэлёф[en][2]
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені Commander of the Order of the White Rose of Finland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Ялмар Мелін (фінск.: Robert Hjalmar Mellin, 19 чэрвеня 1854, Лімінка, Вялікае княства Фінляндскае — 5 красавіка 1933, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі функцый, распрацаваў адно з самых вядомых інтэгральных пераўтварэнняў, названае яго іменем — пераўтварэнне Меліна.

Ялмар Мелін нарадзіўся 19 чэрвеня 1854 года ў Лімінцы, што ў Паўночнай Остработніі, трохі на поўдзень ад горада Оўлу, прыкладна ў 600 км на поўнач ад Хельсінкі. Яго бацька быў свяшчэннікам. Ялмар Мелін вырас і атрымаў школьную адукацыю ў горадзе Хямеэнліна, прыкладна ў 100 км на поўнач ад Хельсінкі, а затым паступіў у Хельсінкскі ўніверсітэт, дзе яго настаўнікам быў вядомы матэматык Гёста Мітаг-Лефлер[6].

Восенню 1881 года Ялмар абараніў дысертацыю, прысвечаную алгебраічным функцыям адной камплекснай зменнай. Пасля гэтага два разы, у 1881 і 1882 гадах, ён ездзіў у Берлін для працы пад кіраўніцтвам Карла Веерштраса, а ў 1883—1884 гадах прыехаў у Стакгольм, каб прадоўжыць працаваць з Гёстам Мітаг-Лефлерам. З 1884 па 1891 год Мелін быў дацэнтам Стакгольмскага ўніверсітэта, але не чытаў ніякіх лекцый[6].

Таксама ў 1884 годзе навуковец быў прызначан старшым выкладчыкам нядаўна створанага Хельсінкскага політэхнічнага інстытута. У 1904—1907 гадах ён быў рэктарам гэтага інстытута, а з 1907 года працаваў прафесарам матэматыкі, да самага свайго выхаду на пенсію ў 1926 годзе[6].

Навуковыя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]

Значная частка даследаванняў Ялмара Меліна звязана з распрацоўкаю і выкарыстаннем інтэгральнага пераўтварэння, якое атрымала яго імя — пераўтварэння Меліна[7]. Ядром інтэгральнага пераўтварэння Меліна з’яўляецца ступенная функцыя , а само пераўтварэнне Меліна ад функцыі вызначаецца як

Адваротнае пераўтварэнне Меліна задаецца формулай

дзе інтэграванне вядзецца ўздоўж вертыкальнай прамой у камплекснай плоскасці зменнай s, пры гэтым выбар рэчаіснага параметра c павінен задавальняць пэўныя ўмовы, указаныя ў тэарэме абарачэння Меліна[en].

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Robert Hjalmar Mellin (HTML). Mathematics Genealogy Project, Department of Mathematics, North Dakota State University. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 22.08.2012.
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #126604118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  6. а б в R. Paris. Robert Hjalmar Mellin (HTML). School of Mathematics and Statistics, University of St. Andrews, Scotland. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 22.08.2012.
  7. Eric W. Weisstein. Mellin Transform (HTML). MathWorld — mathworld.wolfram.com. Праверана 22.08.2012.