Якаў Давыдавіч Зевін
Якаў Давыдавіч Зевін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1918[1] (30 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | Рэвалюцыянер |
Жонка | Nadezhda Nikolaevna Kolesnikova[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якаў Давыдавіч Зевін (9 (21) чэрвеня 1888, Краснаполле, Магілёўская вобласць — 20 верасня 1918, Краснаводск) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1904 года член РСДРП. Вёў падпольную рэвалюцыйную працу ў Екацярынаславе, Баку і іншых гарадах. Неаднаразова падвяргаўся арыштам, ссылкам (у Валагодскую, Архангельскую губерню і ва Усходнюю Сібір).
У 1911 годзе вучыўся ў партыйнай школе Ланжумо, арганізаванай У. І. Ленінам пад Парыжам. Быў дэлегатам 6-й (Пражскай) канферэнцыі РСДРП (1912), прадстаўляў групу меншавікоў-партыйцаў. Пасля канферэнцыі цалкам стаў на бальшавіцкія пазіцыі.
У 1915 годзе - член Бакінскага камітэта бальшавікоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года працаваў у Маскоўскім савеце рабочых дэпутатаў, выконваў даручэнні Маскоўскага акруговага камітэта РСДРП(б).
З жніўня 1917 года ў Баку, у Саюзе нафтапрамысловых рабочых. Адзін з кіраўнікоў барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады ў Азербайджане. У Бакінскім СНК (з красавіка 1918 года) - камісар працы; праводзіў у жыццё найважнейшыя мерапрыемствы Савецкай улады ў сацыяльнай сферы. Пасля часовага падзення Савецкай Улады ў Баку (31 ліпеня 1918) быў арыштаваны і расстраляны 20 верасня 1918 г. у ліку 26 бакінскіх камісараў.
Зноскі
- ↑ Зевин Яков Давидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Зевин Яков Давидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Краснаполлі
- Памерлі 20 верасня
- Памерлі ў 1918 годзе
- Члены КПСС
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Памерлі ў Краснаводску
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Рэвалюцыянеры Азербайджана
- Меншавікі
- Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры
- Расстраляныя
- Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі