Яймэ Перэс
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына[2][4] |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Yaimé Pérez Téllez[2] |
Мянушка | La Rusa[4] |
Спецыялізацыя | кіданне дыска[1][2][…] |
Нарадзілася |
29 мая 1991[1][2][…] (33 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 175 см[2] |
Вага | 74 кг[2] |
IAAF | 14327290 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яймэ Перэс Тэлес (ісп.: Yaimé Pérez Téllez, нар. 29 мая 1991) — кубінская кідальніца дыска, чэмпіёнка свету 2019 года, чэмпіёнка Панамерыканскіх гульняў 2019 года, сярэбраны прызёр Панамерыканскіх гульняў 2015 года. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]На летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане не кваліфікавалася ў фінал, кінула снарад на 58,87 м. На чэмпіянаце свету ў Пекіне ў 2015 годзе чацвёртае месца, даслаўшы дыск на пункт 65,46 м. На летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра кваліфікавалася ў фінал з першага месца, аднак выступіць у фінале не змагла.
У Лондане на чэмпіянаце свету ў 2017 годзе заняла выніковае чацвёртае месца, кінула снарад на 64,82 м. У 2019 годзе на панамерыканскіх гульнях у Ліме стала чэмпіёнкай у сектары кідання дыска, кінула снарад на 66,58 м. На перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які адбыўся ў горадзе Доха, кубінская атлетка выканала лепшую спробу на 69,17 м і стала чэмпіёнкай свету.
Зноскі