Юрый Ігаравіч Андруховіч
Юрый Ігаравіч Андруховіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1960[1][2] (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Сафія Юр’еўна Андруховіч |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, перакладчык, эсэіст |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Юрый Андруховіч (укр.: Юрій Андрухович; нар. 13 сакавіка 1960, Станіслаў) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, эсэіст.
У 1985 годзе разам з Віктарам Небаракам і Аляксандрам Ірванцом заснавалі паэтычную суполку Бу-Ба-Бу. З 1991 года Андруховіч быў сурэдактарам літаратурна-мастацкага журналу «Четвер», супрацоўнічаў таксама з журналам «Перевал», выступіўшы ўкладальнікам двух яго нумароў.
У часопісе «Сучасність» упершыню былі апублікаваныя ягоныя самыя вядомыя празаічныя творы: «Рекреації» (1992), «Московіада» (1993), «Перверзія» (1996) (пазней выдадзеныя ў 1997 годзе асобнымі кнігамі), эсэ «Центрально-Східна ревізія» («Сучасність», 2000, № 3).
Прысутнасць Андруховіча ў Івана-Франкоўску стала важным фактарам узнікнення т. зв. «станіслаўскага феномена» (кола мясцовых пісьменнікаў) і фарміравання мясцовай мастацкай эліты. Творчасць Андруховіча мае значны ўплыў на ход сённяшняга літаратурнага працэсу Украіны. Працы Андруховіча перекладзеныя на шмат моў, сярод якіх польская, англійская, нямецкая, французская, руская, венгерская, фінская, шведская, іспанская, чэшская, славацкая і эсперанта.
28 жніўня 2016 Андруховіч быў узнагароджаны медалём Гётэ.
Жанаты. Ягоная дачка Сафія таксама пісьменніца.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову вершы Андруховіча пераклаў Андрэй Хадановіч[3].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Юрый Ігаравіч Андруховіч на Вікісховішчы |
---|
- Сайт Архівавана 17 красавіка 2009.
- Юрій Андрухович з проектом Samohon (з порталу www.azh.com.ua) Архівавана 28 верасня 2007.
- Працы Юрыя Андруховіча на «Українському Центрі» Архівавана 19 красавіка 2021.
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Івана-Франкоўску
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
- Члены Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны
- Узнагароджаныя медалём Гётэ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Украіны
- Паэты Украіны
- Перакладчыкі Украіны
- Эсэісты Украіны
- Украінамоўныя паэты
- Украінамоўныя пісьменнікі