Юліян Вайвадс
Юліян Вайвадс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Julijans Vaivods | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Macriana Maior[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Ліепайская дыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Рыжская архідыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
18 жніўня 1895[1] |
||||||
Смерць |
23 мая 1990 (94 гады) ці 24 мая 1990[2] (94 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 7 красавіка 1918 года | ||||||
Епіскапская хіратонія | 18 лістапада 1964 года | ||||||
Кардынал з | 2 лютага 1983 года | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Юліян Вайвадс (лат.: Julijans Vaivods), (10 жніўня 1895, вёска Варкава, Дзвінскі павет Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер у Латвійскай Рэспубліцы — 23 мая 1990, Рыга, Латвія, СССР) — латвійскі кардынал. Апостальскі адміністратар Рыжскай архідыяцэзіі з 10 лістапада 1964 па 23 мая 1990. Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Латвіі ў 1970—1990. Кардынал-святар з тытулам царквы Санці-Куатра-Каранаці з 2 лютага 1983.
Раннія гады і святарства
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і тэалагічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. 7 красавіка 1918 года пасвечаны ў святары. У 1918—1944 гадах служыў у Ліепаі ў якасці епархіяльнага канцлера курыі і суддзі курыі. У 1944—1958 гадах — вікарый у Ліепаі. З 4 ліпеня 1949 года — прэлат Яго Святасці.
Служэнне пры савецкай уладзе
[правіць | правіць зыходнік]У 1958—1960 гадах — асуджаны і прысуджаны да двух гадоў зняволення, якія адбываў у мардоўскіх лагерах. У 1960—1962 гады — пастырскае служэнне. У 1962—1964 гады — вікарый у Рызе. Па запрашэнні Папы Рымскага прыняў удзел у працы Другога Ватыканскага сабору 1964 года. 10 лістапада 1964 года прызначаны апостальскім адміністратарам Рыгі і тытулярным біскупам Macriana Maior. 18 лістапада 1964 года пасвечаны ў сан біскупа. З 1970 года па 1990 год з’яўляўся старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Латвіі.
Кардынал
[правіць | правіць зыходнік]Са 2 лютага 1983 года пасвечаны ў кардынала-святара з тытулам царквы Санці-Куатра-Каранаці. Не ўвайшоў у лік кардыналаў-выбаршчыкаў па ўзросце, у момант атрымання кардынальскага звання яму было 88 гадоў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені (РПЦ)[4]
- Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені (РПЦ)[4]
- Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені (РПЦ)[4]
Зноскі
- ↑ Julijan Kardinal Vaivods // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119300249 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119300249 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б в Балязин В. Н., Дуров В. А., Казакевич А. Н. Награды Русской православной церкви 1917-2000 годы // Самые знаменитые награды России. — М.: Вече, 2000. — С. 394. — 416 с. — (Самые знаменитые). — 12 500 экз. — ISBN 5-7838-0684-6. Архівавана 28 лістапада 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце catholic-hierarchy.org (англ.)
- Біяграфія на сайце gcatholic.com (англ.)
- The Cardinals of the Holy Roman Church. Biographical Dictionary (1903—2009) — V Архівавана 17 сакавіка 2011. (англ.)
- О мерах в связи с посвящением Ватиканом гражданина СССР (епископ ВАЙВОДС) в сан кардинала. Записка МИД и КГБ СССР № 535-Ч от 14.03.83 (недаступная спасылка — гісторыя, копія)
- Кардыналы
- Тытулярныя біскупы
- Апостальскія адміністратары
- Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі 24 мая
- Памерлі ў Рызе
- Пахаваныя ў Латвіі
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 2 ступені
- Асобы
- Кардыналы Латвіі
- Нарадзіліся ў Дзвінскім павеце
- Нарадзіліся ў Варкаўскім краі
- Асобы на марках