Юлмуст
Выгляд
Юлмуст (шведск.: julmust, ад jul — Каляды і must — маладое віно) — традыцыйны шведскі газаваны безалкагольны напой на аснове вады, лімоннай кіслаты, карамельнага колеру і вострых прыпраў (гваздзік, бадзян, кардамон). Звычайна прадаецца ў крамах, п'ецца ў перыяд позняга адвэнту і непасрэдна ў каталіцкія Каляды, з'яўляючыся неад'емнай часткай свята. У каляднае свята юлмуст — самы папулярны напой у Швецыі і па колькасці продажаў абганяе нават найбольш вядомыя маркі газаваных напояў. Арыгінальны поўны рэцэпт юлмуста з'яўляецца таямніцай і вядомы толькі вытворцам. На этыкетках напою часта малюецца Юленісэ — шведскі Дзед Мароз.