Перайсці да зместу

Эрэд Мітрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэрыя горы на поўначы Серадзем’я

Эрэд Мітрын (сінд.: Ered Mithrin, у перакладзе — «Шэрыя горы»), або Шэрыя горы (англ.: Grey Mountains) — у легендарыуме Джона Р. Р. Толкіна горны хрыбет на поўначы Раваніяна, які знаходзіўся на поўнач ад Эрэбора, на ўсход ад Імглістых г��р і паўночны захад ад Жалезных Узгоркаў. Эрэд Мітрын уяўлялі сабой усё, што засталося да канца Трэцяй Эпохі ад велізарнага горнага хрыбта Эрэд Энгрын, які праходзіў у Першую Эпоху па ўсёй поўначы Серадзем’я, але разбуранага падчас Вайны Гневу.

На поўнач ад Шэрых гор знаходзіліся Паўночныя Пустэчы. У Першую Эпоху гэты рэгіён быў вядомы як Дор Даэдэлат, аднак большая яго частка была разбурана падчас Вайны Гневу.

У месцы, дзе Эрэд Мітрын сустракаліся з Імглістымі горамі, знаходзілася гара Гундабад, старажытная святыня гномаў, а пазней — сталіца оркаў поўначы. У Трэцюю Эпоху адгалінаванне Шэрых гор на захад ад Імглістых гор таксама ведалі як Ангмарскія горы, бо яны размяшчаліся ў межах каралеўства Ангмар.

Усходняя частка Шэрых гор падзялялася на два ланцугі, паміж якімі размяшчалася Усохлая Пустэча, дзе пладзіліся драконы. За ёй знаходзілася шырокая пагорыстая раўніна, якая доўжылася да таго месца, дзе Жалезныя Узгоркі ізноў працягвалі лінію старажытных Жалезных гор. Эрэбор, Адзінокая Гара, не ўваходзіла ні ў адзін з гэтых ланцугоў.

Даўжыня горнага ланцуга з усходу на захад складала прыкладна 350 нуменорскіх міль, у іх размяшчаліся вытокі Андуіна, ракі Грэйлін[1] і Лясной ракі Цемналесся.

Першая і Другая Эпохі

[правіць | правіць зыходнік]

Праз некаторага часу пасля абуджэння Дурына Бессмяротнага яго народ, Доўгабароды, выкапалі шахты і каланізавалі Шэрыя горы як частку іх вялікіх горных уладанняў[2]. На працягу Першай Эпохі ў гэтым рэгіёне панаваў мір, і гномы здабывалі металы і свабодна пашыралі сваю прысутнасць. Аднак у Другую Эпоху, пасля Вайны Гневу і наступнага затаплення Белерыянда, орды оркаў пачалі ўрывацца ў Шэрыя горы і ваяваць з Доўгабародамі ў Шэрых і Імглістых горах і пад гарой Гундабад. Гэтыя оркі былі з часам пераможаны і не трывожылі гномаў некаторы час, і яны зноў змаглі прыступіць да працы[2].

У канцы другога тысячагоддзя Трэцяй Эпохі гномы народа Дурына, вымушаныя бегчы з Казад-Дума пасля смерці Дурына VI і яго сына Наіна I ад рук балрага, рассеяліся, але праз некаторы час сабраліся зноў у Шэрых горах, дзе іх каралём стаў Торын I[3]. Аднак праз шасцьсот гадоў усе крэпасці гномаў там былі закінуты ці спустошаны падчас войнаў гномаў і драконаў (распачатыя пры каралі Наіне II), а апошні кароль гномаў Шэрых гор Даін I разам з яго сынам Фрорам быў забіты халодным драконам у 2589 г. Т. Э. (пасля чаго гномы пад правадырствам Трора і Грора перасяліліся, адпаведна, у Эрэбор і Жалезныя Узгоркі)[3]. Цяпер горы служылі выключна прыродным бар’ерам паміж Фародвайтам і Раваніянам. Таксама, мабыць, пасл�� ўцёкаў гномаў, у Шэрых горах ізноў пачалі збірацца оркі, ад якіх зыходзіла істотная пагроза аж да Бітвы Пяці Войскаў.

Пасля заканчэння Вайны Пярсцёнка гномы, хутчэй за ўсё, вярнуліся ў Шэрыя горы і вярнулі сабе ўсе іх падземныя палацы і шахты.

Зноскі

  1. Толкін Дж. Р. Р. (пад рэд. К. Толкіна). Няскончаныя паданні: «Кірыян і Эарл». — (ii) «Паход Эарла».
  2. а б Tolkien. J. R. R. Part Two. Of Dwarves and Men // The Peoples of Middle-earth / Ed. C. Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1996. — P. 10—120. — 496 p. — (The History of the Middle-Earth). — ISBN 0-395-82760-4.
  3. а б Толкін Дж. Р. Р. Уладар пярсцёнкаў: Дадатак А. — (vi) Народ Дурына.