Перайсці да зместу

Энтальпія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Энтальпі́я, ці цеплазмяшчальнасць (стар.-грэч.: ἐνθάλπω [enthálpō] — «награваю») — поўная энергія сістэмы, у дадзеным выпадку такая энергія, якую магчыма цалкам перавесці ў цеплыню.

Гісторыя з'яўлення паняцця

[правіць | правіць зыходнік]

Самыя раннія працы, звязаныя з гэтай велічынёй з'явіліся ў 1875, калі Дж. Гібс (1839—1903) увёў «цепллавую функцыю сталага ціску». Аднак Гібс не карыстаўся словам «энтальпія» ў сваіх працах.

Само слова «энтальпія» упершыню з'яўляецца ў навуковай літаратуры ў 1909 у публікацыі Дж. Дальтона (1766—1844). Згодна гэтай публікацыі па прапанове Гайкэ Камерлінг-Онэса[1] (1853—1926) назва «энтальпія» была замацавана за гэтай велічынёй.

На працягу многіх гадоў для абазначэння энтальпіі выкарыстоўваліся розныя знакі. У 1922 годзе А. Портэр прапанаваў сімвал (ад англ.: heat content — цеплазмяшчальнасць) як агульнапрыняты стандарт, які выкарыстоўваецца і па сённяшні дзень[1]. У тэрмадынаміцы таксама шырока карыстаюцца абазначэннем энтальпіі літарай .

Размернасць энтальпіі у Міжнароднай сістэме адзінак СІ — джоўль (Дж).

Фізічны сэнс энтальпіі

[правіць | правіць зыходнік]

Энтальпія складаецца з сумы ўнутранай энергіі і здабытку ціску на аб'ём[2]:

Энтальпія — з'яўляецца экстэнсіўнай велічынёй (залежыць ад масы і аб'ёму сістэмы), то бок мае ўласцівасць адытыўнасці. Каб зрабіць яе інтэнсіўнай велічынёй трэба падзяліць яе абсалютнае значэнне на масу цела:

Тады на адзінку масы рэчыва [Дж/кг] формула для энтальпіі мае выгляд:

дзе

Змяненне энтальпіі

[правіць | правіць зыходнік]

На практыцы, у асноўным, разлічваюць толькі змяненне энтальпіі каб, напрыклад, вызначыць страты энергіі.

Змяненне энтальпіі ў дыферэнцыяльнай форме:

Энтальпія ёсць функцыя стану сістэмы — яе змяненне не залежыць ад спосабу пераходу ў канцавы стан сістэмы з пачатковага.

У ізабарным працэсе (p=const) змяненне энтальпіі тоесна колькасці цеплыні, перададзенай сістэме, тады ураўненне прымае выгляд:

таму энтальпію яшчэ называюць цеплавой функцыяй.

Пры сталым ціску энтальпію таксама выражаюць праз цеплаёмістасць цела:

ці

дзе:

Зноскі

  1. а б Howard, Irmgard K. H Is for Enthalpy, Journal of Chemical Education, vol. 79, Issue 6, p.697 (англ.)
  2. Хрусталев Б. М. Несенчук А.П. Романюк В. Н. Техническая термодинамика: в 2-х частях. Ч.1. — Мінск: Технопринт, 2004. — С. 72. ��� 487 с. — ISBN 985-464-547-9.
  • Хрусталев Б. М. Несенчук А. П. Романюк В. Н. Техническая термодинамика: в 2-х частях. Ч.1 — Мінск: Технопринт, 2004. — С. 72. — 487 с. — ISBN 985-464-547-9.
  • Бурдаков В. П. Термодинамика — Москва: Дрофа, 2009., ч.1., 479 с.
  • Ишлинский А. Ю. Новый политехнический словарь- Москва: Большая Российская энциклопедия, 2000.,671 с.