Перайсці да зместу

Энрыке I (кароль Кастыліі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энрыке I
манарх Кастыліі
1214 — 1217

Нараджэнне 14 красавіка 1204
Смерць 6 чэрвеня 1217 (13 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя[d]
Бацька Альфонса VIII Кастыльскі
Маці Элеанора Англійская
Жонка Мафальда Іспанская[d][2]
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[1]

Энрыке I Кастыльскі (ісп.: Enrique I de Castilla; 14 красавіка 1203, Вальядалід — 6 чэрвеня 1217, Паленсія) — кароль Кастыліі з 1214 года.

Сын Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Плантагенет. Па матчынай лініі ўнук караля Англіі Генрыха II Плантагенета і Элеаноры Аквітанскай, узышоў на прастол пад рэгенцтвам графа Лара, у 1217 годзе быў забіты чарапіцай, якая звалілася з даху. Яго спадчыннікам Фердынанд III.

У 1215 годзе Энрыке I ажаніўся з Мафальдай Партугальскай, дачкой Саншу I Партугальскага. Паколькі муж і жонка былі яшчэ дзецьмі, шлюб не быў ажыццёўлены і ў 1216 годзе скасаваны.

Бургундская дынастыя
 Папярэднік 
Альфонса VIII
 Кароль Кастыліі 
1214 — 1217
Пераемнік
Берэнгарыя

Зноскі

  1. https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Henry_I_of_Castile
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.