Элізабет Барэт Браўнінг
Элізабет Барэт Браўнінг | |
---|---|
англ.: Elizabeth Barrett Browning | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Elizabeth Moulton-Barrett |
Дата нараджэння | каля 6 сакавіка 1806[1][2][…] |
Месца нараджэння | Дарэм, Англія |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1861[3][4][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | Фларэнцыя, Італія |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edward Moulton-Barrett[d][7] |
Маці | Mary Graham-Clarke[d][8] |
Муж | Robert Browning[d] |
Дзеці | Robert Barrett Browning[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтэса, перакладчык |
Гады творчасці | 1820—1861 |
Жанр | верш, паэма, раман у вершах |
Мова твораў | англійская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Элізабет Барэт Браўнінг (англ.: Elizabeth Barrett Browning; 6 сакавіка 1806 — 29 чэрвеня 1861) — адна з найвыбітнейшых англійскіх паэтэс Віктарыянскай эпохі. Цягам яе жыцця яе паэзія была папулярная як у Англіі, так і ў Злучаных Штатах[9]. Збор яе апошніх вершаў быў апублікаваны яе мужам, Робертам Браўнінгам, неўзабаве пасля яе смерці.
Ранняе жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Элізабет Барэт Моўлтан Барэт нарадзілася 6 сакавіка 1806 года паміж вёскамі Коксхау і Келау ў графстве Дарэм, Англія.
Яе бацькамі былі Эдуард Барэт Моўлтан Барэт (англ.: Edward Barrett Moulton Barrett) і Мэры Грэхэм Кларк (англ.: Mary Graham Clarke); Элізабет была старэйшай з 12-ці дзяцей. Усе дзеці дажылі да даросласці, акрамя адной дзяўчыны, якая памерла ў чатырохгадовым узросце, калі Элізабет было восем. Усе дзеці ў яе сям'і мелі свае мянушкі: Элізабет была «Ба» (англ.: Ba). Члены сям'і Барэт, некаторыя з якой былі крэольцамі па паходжанні, раней стагоддзямі жылі на Ямайке, дзе яны трымалі цукровыя плантацыі і разлічвалі на танную рабскую працу. Айцец Элізабет вырашыў гадаваць сваю сям'ю ў Англіі, нягледзячы на павялічванне багацця на Ямайцы. Сям'я Грэхэм Кларк была такой жа заможнай, як і сям'я Барэт.
Элізабет была хрышчоная ў Келаўскай прыхадской царкве, хоць яна ўжо была ахрышчана сябрам сям'і Барэт у першы тыдзень пасля яе нараджэння.
Годам пазней, пасля нараджэння пятага па ліку дзіцяці, Генрыеты, Эдуард набыў маёнтак Хоўп-Энд у 500 акраў зямлі каля Малверн Хілс у Херэфардшыры. Элізабет мела: «вялікі асабісты пакой, з вітражным шклом у акне, і яна любіла сад, дзе яна клапацілася аб белых ружах у адмысловай альтанцы побач з паўднёвай сцяной»[10]. Час, які яна правяла ў Хоўп-Эндзе пазней натхніць яе на напісанне «Аўроры Лі».
Элізабет атрымлівала хатнюю адукацыю і наведвала ўрокі настаўніка свайго брата, што дало ёй, па тагачасных мерках, неблагія веды для дзяўчыны. Лічыцца, што яна чытала цэлыя пасажы са «Страчанага рая» і шэраг шэкспіраўскіх п'есаў яшчэ да дзесяцігадовага ўзросту. Адзначаюць, што цягам хоўп-эндскага перыяду яна была «сціплай, прылежнай, не па гадах развітай, але жвавай, чулай і прывабнай»[11]. Яе захапленне антычнай культурай і метафізікай ураўнаважвалася рэлігіёзнай апантанасцю.
Барэты хадзілі на службы ў бліжэйшую пратэстанцкую царкву і Эдуард пачаў браць удзел у біблейскіх і місіянерскіх таварыствах. Элізабет была вельмі прывязаная да сваёй крэўі, выконваючы ролю маці. Яна вельмі моцна паважала свайго айца і сцвярджала, што жыццё стала не ўсцешным без яго, і яе маці згаджалася, верагодна з-за таго, што яны да канца не разумелі якім бізнесам займаецца іх муж і айцец.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Свой першы верш, «On the Cruelty of Forcement to Man», Элізабет напісала ў шасці- ці васьмігадовым узросце. Рукапіс зараз знаходзіцца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы; дакладна дата напісання верша дыскусыйная, бо лічба «2» на даце «1812» напісаная над чымсьці перакрэсленым. У якасці падарунка на яе чатырнаццацігоддзе яе айцец паабяцаў апублікаваць яе доўгі гамерычны верш «Марафонская бітва» (The Battle of Marathon, 1820).
Яе першай самастойнай публікацыяй стаў верш «Стансы, натхёныя разважаннямі пра сучасны стан Грэцыі» (Stanzas Excited by Reflections on the Present State of Greece), апублікаваны ў маі 1821 года ў часопісе «The New Monthly Magazine»; два месяца пазней паследвала наступная публікацыя — верш «Thoughts Awakened by Contemplating a Piece of the Palm which Grows on the Summit of the Acropolis at Athens»[10].
Першы паэтычны зборнік Элізабет Барэт Браўнінг — «Рзвагі пра розум і іншыя вершы» (An Essay on Mind, with Other Poems) быў апублікаваны ў 1826 годзе[12]. Гэтая публікацыя прыцягнула ўвагу невідушчага даследчыка грэчаскай мовы, Х'ю Сцюарта Бойда, і іншага мовазнаўцы грэчаскай мовы Юведэйла Прайса, з якімі яна падтрымлівала працяглае навуковае ліставанне. Сярод іншых яе сяброў быў М. Джэймс Марцін з Колўэла, з якім яна таксама вяла ліставанне цягам усяго жыцця. Пазней, па прапанове Бойда, яна пераклала трагедыю Эсхіла «Прыкаваны Праметэй» (апублікавана ў 1833; наноў перакладзеная ў 1850). Цягам іх сяброўства Барэт вывучала грэчаскую літаратуру, асабліва Гамера, Піндара і Арыстафана.
У 1824 годзе судовая цяжба на конт маёнтка ў Ямайцы завяршылася на карысць яе кузена, што паскорыла пагаршэнне фінансавага стана сям'і. У дваццацігадовым узросце Элізабет пачала змагацца з пажыццёвай хваробай, якую тагачасная медыцынская навука не была здольная дыягназаваць. Каб палегчыць боль, яна пачала прынімаць марфін і неўзабаве стала ад яго залежнай. Хвароба зрабіла яе маральна неўстойлівай і кволай[12]. Мэры Расэл Мітфард апісвала маладую Элізабет, якая мела:
|
Месцы жыхарства і публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Хоўп-Энд, Сідмут і Лондан
[правіць | правіць зыходнік]У 1818 годзе ў Элізабет памірай маці. Яе пахавалі на могілках прыходскай царквы Св. Міхаіла ў Ледбуры. У 1831 годзе памірае бабуля паэткі Элізабет Моўлтан. У дадатак да страты блізкіх людзей, фінансавы стан сям'і Барэт значна пагаршаецца. Пасля няўдачы ў судовай справе, якая датычылася маёмасці ў Ямайцы, адмена рабства напачатку 1830-х моцна паменшыла даход М. Барэта. Грашовыя страты напачатку 1830-х прымусілі яго прадаць маёнтак у Хоўп-Эндзе.
Сям'і пераязджала тры разы з 1832 па 1837 гг., у першы раз у геаргіанскі будынак у Сідмуце (графства Дэваншыр), дзе яны жылі амаль тры гады. Пазней яны пераехалі ў дом каля глоўсэстэрскай плошчы ў Лондане[13].
Канчаткова яны аселі на Уолпал стрыт 50, у месцы, дзе Элізабет была яшчэ ў дзяцінстве. Жывучы ў Лондане, Джон Кеньён, дальні родзіч Элізабет Барэт, прадставіў яе да такіх славутасцей літаратурнага свету, як Уільям Уордсварт, Мэры Расэл Мітфард, Семюэль Тэйлар Колрыдж, Альфрэд Лорд Тэнісан і Томас Карлайл.
Элізабет зноў пачала пісаць, адсылаючы свае вершы ў розныя перыядычныя выданні. Яна ліставалася з тагачаснымі вядомымі літаратарамі, уключаючы Мэры Расэл Мітфард, з якой яна моцна пасябрылася. Мэры падахвочвала Элізабет да здзяйснення сваіх літаратурных планаў і ў 1838 годзе з'явіўся першы аўтарскі зборнік сталай паэзіі Элізабет Браўнінг — «Серафім і іншыя вершы» (Seraphim and Other Poems).
Зноскі
- ↑ Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: Smith, Elder & Co., 1885.
- ↑ Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
- ↑ Elizabeth Barrett Browning // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Banerjee J. The English Cemetery in Florence and the Anglo-Florentine Community — 2011. Праверана 12 верасня 2024.
- ↑ Mah A. TR // In Florence, Finding the Legacy of One of Literature’s Great Couples — The New York Times, 2018. — С. 4. Праверана 12 верасня 2024.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Burr, David Stanford. «Introduction».Sonnets from the Portuguese: a celebration of loveMacmillan (1986) (англ.)
- ↑ а б Mander,Rosalie.Mrs Browning: The Story of Elizabeth Barrett.London: Weidenfeld and Nicolson,1980 (англ.)
- ↑ Taplin, Gardner B. The Life of Elizabeth BrowningNew Haven: Yale University Press, 1957 (англ.)
- ↑ а б Donaldson, Sandra, ed., The Works of Elizabeth Barrett Browning.London: Pickering and Chatto,2010 (англ.)
- ↑ Taplin, Gardner, The Life of Elizabeth Barrett Browning, New Haven: Yale University Press, 1957 (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андре Моруа (Перевод с французского В. Меранова) Роберт и Элизабет Браунинг // Иностранная литература. — 2002. — № 2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элізабет Барэт Браўнінг
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1806 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Дарэме
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 1861 годзе
- Памерлі ў Фларэнцыі
- Пахаваныя ў Фларэнцыі
- Паэтэсы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Вялікабрытаніі
- Паэты XIX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Вялікабрытаніі
- Перакладчыкі XIX стагоддзя
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на англійскую мову
- Перакладчыкі са старажытнагрэчаскай мовы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Англамоўныя паэты
- Жанчыны віктарыянскай эпохі