Перайсці да зместу

Шывон Хогі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шывон Хогі
англ.: Siobhán Bernadette Haughey
кіт.: 何詩蓓
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя плаванне[d][2]
Клуб Energy Standard[d]
Нарадзілася 31 кастрычніка 1997(1997-10-31)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 177 см[4]
Вага 64 кг[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шыво́н Бернадэ́т Хо́гі (нар. 31 кастрычніка 1997, Ганконг) — ганконская плыўчыха, двухразовы срэбрый 2020 і двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў 2024 у плаванні на 100 і 200 метраў вольным стылем. Чэмпіёнка свету 2024, трохразовая чэмпіёнка свету на кароткай вадзе, двухразовая чэмпіёнка Азіяцкіх гульняў.

Заваявала залаты медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у 2013 годзе.

У 2013 годзе на Усходнеазіяцкіх гульнях заваявала два сярэбраныя і пяць бронзавых медалёў.

У 2014 годзе на Азіяцкіх гульнях заваявала тры бронзавыя медалі.

У 2016 годзе стала ўдзельніцай чэмпіянату Big Ten Conference і дапамагла Мічыганскім расамахам па плаванні і скачках у ваду заваяваць тытул упершыню з 2004 года.

Прайшла кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 2016 у Рыа-дэ-Жанейра і прадстаўляла Ганконг у спаборніцтвах па плаванні на 200 метраў вольным стылем і на дыстанцыі 200 метраў комплексным. Выйграла 3-і заплыў на Алімпіядзе на дыстанцыі 200 метраў вольным. У другім паўфінале заняла шостае месца і не выйшла ў фінал.

Зноскі