Шчыткавіцкі сельсавет
Шчыткавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Старадарожскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шчыткавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня | Дражын Людміла Мікалаеўна |
Насельніцтва (2019) | 1 224 |
Часавы пояс | +2 |
Тэлефонны код | 1792 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Шчы́ткавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шчыткавічы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шчыткавіцкі сельсавет мяжуе з Дражнаўскім сельсаветам Старадарожскага раёна, Пухавіцкім, Слуцкім раёнамі Мінскай вобласці, Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Старадарожскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна.
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 11 населеных пунктаў:
- аграгарадок Церабуты
- аграгарадок Шчыткавічы
- вёска Асавец
- вёска Вішнеўка
- вёска Гнезднае
- вёска Застарычча
- вёска Лавы
- вёска Ліпаўка
- вёска Ляўкі
- вёска Малінаўка
- вёска Мішавічы
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1565 чалавек[1], з іх 96,0 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1224 чалавекі[3].
Вытворчая сфера
[правіць | правіць зыходнік]- ААТ «Шчыткавічы»
- ТАА «Профітагра»
Сацыяльна-культурная сфера
[правіць | правіць зыходнік]- Ахова здароўя: фельчарска-акушэрскі пункт, участковая бальніца, аптэка.
- Адукацыя: ВПК Шчыткавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, ВПК Церабуцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.
- Культура: сельскі дом культуры, цэнтр культуры і вольнага часу, бібліятэка-клуб, две бібліятэкі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.