Шпыкіў
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||
Шпыкіў[1] (укр.: Шпи́ків) — пасёлак гарадскога тыпу ў Тульчынскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 55 км на поўдзень ад Вінніцы.
Першымі ягонымі ўладальнікамі былі шляхціцы Кішкі, адзін з якіх прадаў мястэчка пазней князям Астрожскім, у далейшым паселішча па чарзе належала магнатам Замойскім, Канецпольскім, Патоцкім. Апошнімі ўладальнікамі былі шляхцічы Свяйкоўскія. Пасёлак раней меў значную яўрэйскую грамаду, у якой у 1900 г. налічвалася 1875 чал. У 1760 г. падольскім ваяводам Лявонам Свяйкоўскім у паселішчы быў пабудаваны замак-палац.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»