З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шведскія мухі (Oscinella) — род злакавых мух, шкоднікі раслін сямейства метлюжковыя. Каля 30 відаў. Пашыраны паўсюдна, найбольш аўсяная (Oscinella frit), якая пашкоджвае пераважна авёс, і ячменная (Oscinella pusilla), пашкоджвае ячмень і пшаніцу. Шкодзяць таксама азімаму жыту, кукурузе і іншым культурам.
Даўжыня 1,5-3 мм, цела чорнае, знізу светла-жоўтае, крылы празрыстыя з металічным бляскам. Мухі вылятаюць вясной, адкладваюць яйцы на праросткавую плеўку злакаў. Лічынкі пранікаюць унутр усходаў, дзе кормяцца асновай цэнтральнага ліста і эмбрыянальным зародкам коласа. Пашкоджаныя расліны моцна кусцяцца, адстаюць у росце і развіцці. Зімуюць лічынкі, зрэдку кукалкі. За год даюць 2-5 пакаленняў.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)