Шаміль Іршатавіч Бекцінееў
Шаміль Іршатавіч Бекцінееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 жніўня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг, нумізмат |
Навуковая сфера | нумізматыка, археалогія, гістарычная метралогія, гісторыя |
Месца працы | Інстытута гісторыі НАН Беларусі |
Навуковая ступень | кандыдат навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Г. В. Штыхаў |
Шаміль Іршатавіч Бекцінееў (31 жніўня 1947, Патсдам) — беларускі гісторык, археолаг, нумізмат. Кандыдат гістарычных навук (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1977). У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Торговые связи городов и денежное обращение на территории Белорусского Подвинья в X—XV вв. (по археологическим, нумизматическим и письменным данным)» (Навуковы кіраўнік — Г. В. Штыхаў).
У 1970—1980 гадах працаваў мастаком-рэстаўратарам. У 1980—1989 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, у 1989—1994 — навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных дысцыплін, з 1994 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Нумізматыка, гісторыя грашовага абарачэння і метралогію на тэрыторыі сучаснай Беларусі з X ст. да Люблінскай уніі (1569), гісторыя напалеонаўскіх войнаў (1796—1815), палкавыя гісторыі фарміраванняў расійскай арміі з беларускімі найменнямі з 1772 да 1 сакавіка 1918 года, гісторыю татараў і казацтва Расійскай імперыі.
Прапанаваў гіпотэзу паходжання грашовай сістэмы ВКЛ канца XIV — сярэдзіны XV ст. з рэгіянальнай грашова-вагавай сістэмы Полацка-Віцебскага Падзвіння 2-й паловы XIII — канца XIV ст. Складальнік каталогу гірак-разнаваг, знойдзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паказаў іх ролю ў вывучэнні грашовага абарачэння. Даследуе перыяд абарачэння пражскага гроша ў ВКЛ.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Периодизация Полоцко-Витебской денежно-весовой системы: (2-ая половина XIII—XIV в.) // Numizmatika, 2000, [t.] 1. P. 37-46;
- Нумизматические опусы графов Тышкевичей // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мінск, 2006. — Вып. 22. — С. 20−21;
- Период пражского гроша [Текст] // Наука и инновации. — 2009. — N 6. — С. 17-19.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. ― Мн., 2007.
- Памяць: Гістар.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003.
Для паляпшэння артыкула пажадана |