Шаблон:Падзеі 9 лютага
Выгляд
- 1507: Партугальскі мараплавец Д.-Ф. Перэйра адкрыў востраў, названы ім Санта-Апалонія, сучасны Рэюньён.
- 1550: Заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум.
- 1648: Багдан Хмяльніцкі абраны гетманам Украіны.
- 1667: Падпісанне Андросаўскага перамір’я між Масковіяй і Рэччу Паспалітай.
- 1852: У Мінску ў Гарадскім тэатры адбылася прэм’ера спектакля паводле п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка».
- 1893: На сцэне Мулен Руж паказаны першы стрыптыз.
- 1920: Падпісаны міжнародны трактат, які вызначыў прававы статус архіпелага Шпіцберген.
- 1940: У ноч на 10 лютага здзейснены першы этап савецкай дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек адпраўлены ў Сібір і Казахстан.
- 1955: Адкрыты Рымскі метрапалітэн.
- 1960: Закладзена першая зорка на Галівудскай алеі славы.