Шаблон:Падзеі 31 кастрычніка
Выгляд
- 1517: Марцін Лютэр прымацаваў 95 тэзісаў на дзвярах сабора ў Вітэнбергу (Германія). Пачатак Рэфармацыі.
- 1905: Каля Віленскага вакзала ў Мінску на загад губернатара Паўла Курлова расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя, загінулі 100 чалавек, 300 былі параненыя.
- 1947: У Мюнхене на беларускай мове пачала выходзіць газета «Бацькаўшчына».
- 1967: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР заснаваны Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
- 1993: Памёр Федэрыка Феліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр.
- 2005: Апублікаваны дадзеныя аб адкрыцці спадарожнікаў Плутона — Гідра і Нікс.
- 2011: Афіцыйна завершана ваенная аперацыя сіл НАТА ў Лівіі.
- 2011: Паводле ацэнак ААН, насельніцтва Зямлі перасягнула колькасць 7 мільярдаў чалавек.