Шаблон:Падзеі 30 кастрычніка
Выгляд
- 1919: У газеце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назвай «Ваяцкі гімн».
- 1921: Афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
- 1938: Пачала сталае вяшчанне радыёстанцыя ў Баранавічах.
- 1939: У Беластоку скончыўся Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
- 1941: Пачатак абароны Севастопаля падчас Вялікай Айчыннай вайны.
- 1988: Мітынг-рэквіем «Дзяды» ў Мінску быў разагнаны міліцыяй.
- 2019: Завяршыўся перапіс насельніцтва Беларусі.