Шаблон:Падзеі 14 мая
Выгляд
- 1659: Войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
- 1783: Расійская імператрыца Кацярына II выдала ўказ аб запрыгоньванні сялян на Украіне.
- 1831: Адбылася бітва пад Дашавам на Падоллі паміж атрадам польскіх паўстанцаў і расійскімі войскамі.
- 1900: У Парыжы пачаліся Другія Алімпійскія гульні сучаснасці, у іх упершыню прынялі ўдзел жанчыны.
- 1918: Рада БНР даручыла Раманe Скірмунту фарміраванне новага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1923: У Беластоцкім акруговым судзе пачаўся палітычны «Працэс 45-ці».
- 1926: Майскі пераварот у Польшчы, урад пайшоў у адстаўку, Станіслаў Вайцяхоўскі склаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы.
- 1943: У СССР пачалося фарміраванне 1-ай пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі Войска Польскага, яе камандзірам прызначаны Зігмунд Берлінг.
- 1995: Рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.
- 2007: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў гербу «Пагоня» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці