Шаблон:Падзеі 14 кастрычніка
Выгляд
- 1066: Адбылася бітва пры Гастынгсе — першая і апошняя значная спроба процістаяння нармандскаму заваяванню Англіі.
- 1468: Кароль Францыі Людовік XI і герцаг Бургундыі Карл Смелы заключаюць у Пероне дагавор аб французскіх уладаннях у Фландрыі.
- 1773: У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі.
- 1809: Падпісаны Шонбрунскі мірны дагавор.
- 1877: Пачалася Аўліяр-Аладжынская бітва ў час руска-турэцкай вайны, руская армія перамагла і адкрыла сабе шлях у Анатолію.
- 1915: Балгарыя абвясціла вайну Сербіі і ўступіла ў Першую Сусветную вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі.
- 1926: Выйшла першае выданне першай кнігі Алана Мілна пра мядведзіка Віні-Пуха.
- 1962: Самалёт-разведчык ВПС ЗША выявіў на Кубе савецкія ракеты, пачаўся Карыбскі крызіс.
- 1964: Леанід Брэжнеў становіцца кіраўніком СССР.