Чарацянскі сельсавет
Выгляд
Чарацянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Чарацянка |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 20 верасня 1983 |
Дата скасавання | 30 снежня 1927 |
Насельніцтва (2019) | 868 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Чараця́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Чарацянка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пракопаўскага сельсавета.
20 верасня 1983 года цэнтр Пракопаўскага сельсавета Гомельскага раёна перанесены ў вёску Чарацянка, сельсавет перайменаваны ў Чарацянскі[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1120 чалавек[2], з іх 93,2 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 868 чалавек[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 верасня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.