Цыстэін
Цыстэін | |
![]() | |
![]() ![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | α-аміна-β-тыяпрапіёнавая кіслата; 2-аміна-3-сульфанілпрапанавая кіслата |
Скарачэнні | Цыс, Cys, C UGU, UGC |
Хім. формула | HO2CCH(NH2)CH2SH |
Рацыянальная формула | C3H7NO2S |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 121,16 г/моль |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-158-2 |
SMILES | |
ChemSpider |
Цыстэі́н (α-аміна-β-тыяпрапіёнавая кіслата; 2-аміна-3-сульфанілпрапанавая кіслата) — заменная серазмяшчальная амінакіслата. У саставе многіх прыродных бялкоў і пептыдаў прысутнічае ў клетках усіх жывых араганізмаў. У арганізме чалавека і жывёл утвараецца з метыяніну і серыну, таксама шляхам аднаўлення цыстыну; у раслінах — з серыну і сульфідаў; у мікраарганізмах — з ацэтылсерыну і серавадароду.
Крышталічнае рэчыва з малекулярнай масай 121,16. Добра раставацца ў вадзе, аміяку, этаноле, воцатнай кіслаце. Лёгка акісляецца на паветры.
Уваходзіць у састаў актыўных цэнтраў многіх ферментаў, забяспечвае антыаксідантную ахову арганізма.
З цыстэіну ўтвараецца амінакіслата таўрын (яе выкарыстоўваюць для сінтэзу парных жоўцевых кіслот), піравінаградная кіслата і інш. Пры распадзе цыстэіну ў кішэчніку ўтвараюцца серавадарод і метылмеркаптан.
Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).