Царква Сарака мучанікаў (Вяліка-Тырнава)
Праваслаўны храм | |
Царква Сарака мучанікаў | |
---|---|
Църква «Св. Четиридесет мъченици» | |
43°05′04″ пн. ш. 25°39′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Балгарыя |
Горад | Вяліка-Тырнава |
Канфесія | праваслаще |
Епархія | Eparchy of Veliko Tarnovo[d] |
Тып будынка | базіліка |
Будаўніцтва | 1230 |
Сайт | st40martyrs.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Сарака мучанікаў (балг.: църква «Св. Четиридесет мъченици») — сярэднявечная праваслаўная царква, пабудаваная ў 1230 годзе ў Вяліка-Тырнава — сталіцы Другога Балгарскага царства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Царква была пабудаваная па загаду Івана Асеня II у гонар перамогі пры Клакотніцы над эпірскім дэспатам Фёдарам Дукай 22 сакавіка 1230 года. Сваю перамогу цар прыпісаў заступніцтву Сарака севасційскім мучанікам у гонар якіх і была названа новая царква. У час праўлення Івана Асеня II гэта была галоўная царква Вялікай Лаўры ў Вяліка-Тырнава, заснаванай ў крэпасці крэпаці Царэвец на левым беразе ракі Янтра. У гэтай царкве першапачаткова быў пахаваны Святы Сава, сербскі святы, які памер падчас наведввання Вяліка-Тырнава 14 студзеня 1235 ці 1236 года. Але неўзабаве (6 мая 1237 года), яго мошчы былі перанесены ў Сербію.
У першыя гады асманскага праўлення будынак працягваў быць хрысціянскай царквой да пачатку XVIII стагоддзя, калі ўсё ж быў перароблены ў мячэць. У выніку былі знішчаны амаль усе фрэскі. Некалькі выяў захаваліся толькі на паўночна-заходняй сцяне прытвора.
Менавіта ў гэтым будынку 22 верасня 1908 года балгарскім князем Фердынанадам была абвешчана незалежнасць Балгарыі ад Асманскай імперыі.
Архітэктура і ўбранне
[правіць | правіць зыходнік]Будынак з'яўляецца доўгай шасцікалоннай трохнефнай базілікай з трыма паўкруглымі апсідамі на ўсходзе і вузкім прытворам на захадзе. Потым, да заходняга бока царквы была зроблена прыбудова.
На калонах унутры царквы захаваліся запісы аб найважнейшых падзеях у гісторыі дзяржавы. Адна з калон зроблена падчас будаўніцтва царквы і ўтрымлівае запіс аб учынках цара Івана Асеня II, дзве іншыя былі перанесены з Пліскі.
Пахаванні ў царкве
[правіць | правіць зыходнік]Царква доўгі час выкарыстоўвалася як царская ўсыпальніца. Тут былі пахаваныя цары Калаян, Іван Асень II, Міхаіл II Шышман , царыцы Анна Марыя і Ірына, а таксама многія члены царскай сям'і і прадстаўнікі балгарскай арыстакраціі. Сюды таксама былі перавезены саркафагі з зямлёй з месцаў пахавання хана Курбата (Малое Перашчэпіна), хана Аспаруха і цара Івайла .
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архитектурното наследство на България. София, издательство «Техника», 1988.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Царква Сарака мучанікаў (Вяліка-Тырнава) на Вікісховішчы |