Хвоя кедравая еўрапейская
Выгляд
Хвоя кедравая еўрапейская | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Pinus cembra L., 1753 | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Хвоя кедравая еўрапейская[1], Кедр сібірскі[2] (Pinus cembra) — від дрэў з роду Хвоя (Pinus).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэва вышынёй 20—25 м, з густой шырокай яйцападобнай кронай. Ігліца па 5 у пучках, цвёрдая, з блакітнаватымі вусцейкавымі палоскамі, вызубленая па краі. Шышкі яйцападобныя, прамастойныя.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Пашырана ў Альпах і Карпатах. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана з сярэдзіны XIX стагоддзя, адзінкавыя дрэвы зберагліся ў некаторых парках.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Устойлівая да гарадскіх умоў. Можа выкарыстоўвацца ў азеляняльных пасадках. Мае шэраг дэкаратыўных форм, якія адрозніваюцца характарам росту і афарбоўкай ігліцы: калонападобную, карлікавую, залацістую.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шкутко М. В. Хвоя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сосна европейская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)