Перайсці да зместу

Хаміт Шамсутдзінавіч Агліулін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаміт Шамсутдзінавіч Агліулін
башк.: Хәмит Шәмсетдин улы Әһлиуллин
татар.: Хәмит Шәмсетдин улы Әһлиуллин
Дата нараджэння 20 сакавіка 1919(1919-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1943(1943-10-15) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў інжынерныя войскі
Званне старшы сяржант
Камандаваў Аддзяленне
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Хаміт Шамсутдзінавіч Агліулін(башк.: Хәмит Шәмсетдин улы Әһлиуллин, татар.: Хәмит Шәмсетдин улы Әһлиуллин; 20 сакавіка 1919 г. — 15 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік палітрука, камандзір аддзялення сапёрнага ўзвода 43-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), старэйшы сяржант.

Нарадзіўся 20 сакавіка 1919 года ў башкірскім сяле Удракбаш (цяпер Благаварскі раён, Башкартастан) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе імя Фрунзэ Благаварскага раёна.

У Чырвоную Армію прызваны ў 1939 годзе Благаварскім райваенкаматам Башкірскім АССР.

З лютага 1943 года на фронце.

15 кастрычніка 1943 года старшы сяржант Агліулін пад моцным агнём праціўніка з групай разведчыкаў і мінёраў пераправіўся праз раку Дняпро у раёне гарадскога пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларусі. Прымаў удзел у захопе, ўтрыманні і пашырэнні плацдарма на правым беразе. У цяжкія моманты бою перавозіў боепрыпасы для ўсяго падраздзялення. Загінуў у тым баі на правым беразе Дняпра ў двух кіламетрах паўднёва-ўсход ад Лоева[1]. Пахаваны ў брацкай магіле на месцы баёў.

Званне Героя Савецкага Саюза старэйшаму сяржанту Агліулінуну Хаміту Шамсутдзінавічу прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года[1].

  • Імем старэйшага сяржанта Хаміта Шамсутдзінавіча Агліуліна названы вуліца і школа ў вёсцы Удракбаш Благаварскага раёна Башкартастана.

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.