Філасофскае таварыства Дэрбі
Філасофскае таварыства Дэрбі (англ.: Derby Philosophical Society) — Джэнтэльменскі клуб у Дэрбі, заснаваны ў 1783 годзе Эразмам Дарвінам. Клуб меў шмат выдатных членаў і iнiцыiраваў адкрыццё першай агульнай бібліятэкі ў Дэрбі, якая была адкрыта для пэўных колаў публікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клубы і грамадскія таварыствы былі вельмі ўласцівы грамадскаму жыццю геаргіанскай Брытаніі. Многія востра цікавіліся навукай ці, як гэта называлася, натурфіласофіяй, што моцна спрыяла развіццю і распаўсюджванню ідэй еўрапейскага Асветніцтва. Некаторыя з таварыстваў былі неафіцыйнымі гурткамі, але іншыя з’яўляліся высокаарганізаванымі таварыствамі з правіламі і абмежаваннямі, і часам нават са сваімі ўласнымі памяшканнямі і будынкамі. Аднак толькі нешматлікія нажылі мастацкі кніжны збор, навуковыя прылады або натуральныя экспанаты, як тое праз набыццё, так і праз атрыманне ў спадчыну.
Філасофскае таварыства Дэрбі мела сярод сваіх сяброў такіх асоб, як Джон Вайтхерст, па сумяшчальніцтве ўплывовы член Бірмінгемскага таварыства «Lunar Society» да свайго пераезду ў Лондан ў 1775 годзе. Таварыства арганізавала сустрэчы па меншай меры да 1779 года, хоць іншыя клубы і гурткі існавалі ў горадзе і да яго ўтварэння. Іншымі знаёмымі Джона Вайтхерста былі выдатны мастак Джозеф Райт, яго сябар Пітэр Перэз Бурдэт і свяшчэннік Джошуа Уінтэр з Царквы Усіх Святых[1].
Філасофскае таварыства Дэрбі было заснавана ў 1783 годзе Эразмам Дарвінам і групай ягоных паплечнікаў, адразу пасля таго, як ён пераехаў з Лічфілда ў Дэрбі і кароткага перыяду, у які ён жыў са сваёй новай жонкай Элізабет. Клуб быў урачыста адкрыты ў 1784 годзе ў доме Дарвіна на Фул-стрыт. Ён звярнуўся да членаў са словамі, у якіх ён распавёў пра свае надзеі на развіццё таварыства, якое ўключала ў сябе набыццё бібліятэкі і стварэнне публікацый. Мяркуецца, што ён таксама спадзяваўся правесці сумесныя пасяджэння з «лунацікамі», членамі Бірмінгемскага «Lunar Society»[2].
У таварыства было некалькі мэт[3], тым не менш, клуб стварыў значную калекцыю кніг і меў мноства гасцей, звесткі аб некаторых з іх захаваліся ў дакументах[4].
Таварыства арганізоўвала сустрэчы на Кінгс Хэд Ін (King's Head Inn) непадалёку ад дома Дарвіна на Фул-стрыт, дом 3[5].
Колькасць членаў заснавальнікаў у розных крыніцах вагаецца ад сямі-васьмі да дзесяці чалавек (Рычард Фрэнч, Снэйд, доктар Джон Холіс Пігат, доктар Джон Берыдж, доктар Эразм Дарвін, Томас Гісбарн, містар Фокс і Уільям Страт). Зрэшты, Гісбарн і Снэйд не жылі ў Дэрбі, таму застаецца роўна сем плюс Эразм Дарвін, дзейнасць якога стала галоўнай прычынай існавання клуба. Дакументацыя філасофскага таварыства існуе, але часта яна адсылае да людзей толькі па прозвішчах, што ўскладняе ідэнтыфікацыю асобы, якая наведвала гурток. Задача клуба ўключала публічныя сустрэчы, аднак у яго членаў існавала і мноства іншых інтарэсаў, як у Дарвіна, звязанага з медыцынай[1]. Пазней членамі з’яўляліся: Джозіян Веджвуд [2], Уільям Пікерынг, Чарлз Хоўп, Пітэр Кромптан, Эразм Дарвін-малодшы, Роберт Дарвін, Рычард Ліпер і Генры Хадлі, містар Хадээн, містар Фоўлер, містар Джонсан, Сачверэл Поўл, Уільям Дзюсберы, Роберт Бэйдж і Рычард Архдэйл. Каля паловы складу былі дактарамі, як Уільям Брукс Джонсан; аднак сярод іншых былі вельмі ўплывовыя людзі (сэр Роберт Вілмат, інжынер Джэдэдзіах[няпэўнае слова] Страт, паэт і джэнтэльмен сэр Брук Бутбі, хімік Чарлз Сільвестр, землеўладальнікі Чарлз Гант, Д'Эвес Кок і Томас Эванс[1][6][7]. Кромптан, Ліпер і Чарлз Хоўп пазней сталі мэрамі Дэрбі[2].
Пасля ��мерці Эразма Дарвіна ў 1803 годзе на месца прэзідэнта клуба прэтэндавалі Уільям Страт і Рычард Фрэнч. Мясцовы школьны настаўнік і філосаф Уільям Джордж Спенсер быў сакратаром таварыства з 1815 года і яго сын, філосаф Герберт Спенсер, натхняўся літаратурнай і навуковай культурай Дэрбі.
Падчас праўлення таварыствам Эразм Дарвін жыў у доме на Фул-стрыт у Дэрбі. Нягледзячы на тое, што гэты дом быў знесены, на яго месцы ў 2002 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная таблічка ў гонар грамадскага ўкладу Дарвіна ў публічнае жыццё горада Дэрбі[6].
У 1858 годзе філасофскае таварыства Дэрбі пераехала ў раён Вардвік горада Дэрбі і аб’ядналася з Музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі[8].
Зноскі
- ↑ а б в The membership of Derby Philosophical Society Архівавана 16 сакавіка 2009., RP Sturges, p215-23, Midland history, Birminghan University, accessed 1 January 2009
- ↑ а б в Musson, Albert Edward, & Eric Robinson, Science and Technology in the Industrial Revolution (Manchester University Press, 1969, ISBN 0-7190-0370-9) pp. 162—163; Paul Elliott, The Derby Philosophers; Science and Culture in British Urban Society, 1700—1850 (Manchester University Press, 2009)
- ↑ Science in the Enlightenment, William E. Burns, 2003, ISBN 1-57607-886-8, accessed 1 January 2009
- ↑ Libraries Bookplate Archive, Paul Elliott, The Devonshire collection, accessed 1 January 2008
- ↑ Map of Derby showing key points Архівавана 6 кастрычніка 2011., accessed 3 January 2009
- ↑ а б The Genius of Erasmus Darwin, Christopher Upham Murray Smith, Robert Arnott, 2005, ISBN 0-7546-3671-2, accessed 2 January 2009
- ↑ Elliott, P. (1999). "Abraham Bennet F.R.S. (1749-1799): a provincial electrician in eighteenth-century England" (PDF). Notes and Records of the Royal Society of London. 53 (1): 59–78. Архівавана з арыгінала (PDF) 27 сакавіка 2020. Праверана 9 чэрвеня 2011.
- ↑ Newsletter of the Geological Curators Club Архівавана 16 ліпеня 2011., Vol 1, No. 8, 1976, accessed 3 January 2009