З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футравая моль (Tinea pellionella) — від матылькоў роду Tinea.
Насякомае бліскучага гліняна-жоўтага колеру, пярэднія крылы перад сярэдзінай часта з двума невялікімі цёмнымі кропкамі і з адной, больш буйной, за сярэдзінай; ніжнія крылы светла-шэрыя, з жаўтлявым водбліскам; 15-16 мм у размаху. Вусені белыя, чэрвепадобныя, амаль голыя, з васьмю вельмі кароткімі брушным ножкамі, з празрыстай скурай, праз якую прасвечвае змесціва страўніка; галоўка бурая. Вусень нападае пераважна на футра, жыве ў пераносным чэхліку і падгрызае на сваім шляху ўсё валасы незалежна ад таго, з’ядае іх або не.