Фату Бенсуда
Фату Бенсуда | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Fatou Bensouda | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Luis Moreno Ocampo[d] | ||||||
Пераемнік | Karim Ahmad Khan[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 студзеня 1961 (63 гады) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фату Бенсуда (англ.: Fatou Bensouda; нар. 31 студзеня 1961, Банжул, Гамбія) — гамбійскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, пракурор Міжнароднага крымінальнага суда (2012—2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 годзе з адзнакай скончыла нігерыйскі ўніверсітэт ІФЕ (цяпер універсітэт імя Абафемі Аволава), атрымаўшы ступень бакалаўра права. Таксама вучылася ў нігерыйскай школе права. У 1991 годзе атрымала ступень магістра права Інстытут міжнароднага марскога права Мальты[1].
З 1980 па 1997 гады працавала адвакатам у судах Гамбіі. У 1997—1998 гады — Генеральны салісітар Гамбіі, затым у 1998—2000 гады — Генеральны пракурор і міністр юстыцыі Гамбіі[2].
Міжнародную кар’еру Бенсуда пачала ў Міжнародным трыбунале па Руандзе ў 2002, прапрацаваўшы спачатку кансультантам па юрыдычных пытаннях, затым — судовым адвакатам[2].
8 жніўня 2004 года яна была абрана намеснікам пракурора (па крымінальным пераследзе) Міжнароднага крымінальнага суда пераважнай большасцю галасоў Асамблеі дзяржаў-удзельніц. Пасля адстаўкі ў 2012 годзе Луіса Марэна Акампа , замяніла яго на пасадзе пракурора, атрымаўшы адпаведную падтрымку ад Асамблеі дзяржаў-удзельніц[3][4][5].
Падчас Тыграйскага канфлікту працавала ў складзе ICHREE[6].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Як генеральны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда, адказны за расследаванне злачынстваў Узброеных Сіл ЗША, афганскіх сіл нацыянальнай бяспекі і талібаў падчас вайны ў Афганістане, была ўнесена ў спіс спецыяльна пазначаных грамадзян і заблакаваных асоб ЗША 2 верасня 2020 года, але 2 красавіка 2021 года выключана[7][8].
Зноскі
- ↑ Выборы заместителя Прокурора Международного уголовного суда (руск.). ICC/ASP/3/8 — С. 6-8 (10 верасня 2004). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ а б Mrs. Fatou Bensouda, ICC Prosecutor (англ.). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ «Fatou Bensouda in Line to Become Next International Criminal Court Prosecutor», Coalition for the International Criminal Court (англ.). Пресс-релиз (12 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ Gambia's Fatou Bensouda sworn in as ICC prosecutor (англ.). BBC News (15 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ Новым прокурором МУС станет представительница Гамбии . «Российская газета» — www.rg.ru (2011-21-02). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ OHCHR | International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia (англ.). OHCHR.
- ↑ 美国之音. 反映美国政府政策立场的社论:美国不会容忍一个非法的国际刑事法院 . 美国之音——美国政府立场社论 (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 13 снежня 2020.
- ↑ 拜登再廢川普舊規 取消制裁國際刑事法院檢察官 (кіт.). Центральное агентство новостей . Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 3 красавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Фату Бенсуды (руск.)