Фарах Пехлеві
Фарах Пехлеві | |
---|---|
перс.: فرح پهلوی | |
Імя пры нараджэнні | азерб.: Fərəh Diba |
Род дзейнасці | пісьменніца, перакладчыца, архітэктарка, палітык, каралева-кансорт |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1938[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | шыіты |
Бацька | Sohrab Diba[d][4] |
Маці | Farideh Ghotbi[d] |
Муж | Махамед Рэза Пехлеві |
Дзеці | Reza Pahlavi[d], Farahnaz Pahlavi[d], Ali Reza Pahlavi[d] і Leila Pahlavi[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Сайт | farahpahlavi.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фарах Пехлеві (перс.: فرح پهلوی, азерб.: Fərəh Pəhləvi; нар. 14 кастрычніка 1938, Тэгеран, Іран) — імператрыца Ірана, жонка шаха Махамеда Рэза Пехлеві. З трох жонак шаха яна адзіная была каранавана ў якасці імператрыцы (шахбану). Яна была першай імператрыцай, каранаванай у Іране з часоў арабскага ўварвання ў VII стагоддзі. Дзве сасанідскія імператрыцы, Барандохт і Азармедохт (каля 630 года), былі апошнімі, хто насіў гэты тытул да яе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Азербайджанка з паходжання, Фарах Дыбэ (дзявочае прозвішча) нарадзілася ў сям’і афіцэра — выпускніка ваеннай школы Сен-Сір. Яе дзед па бацькоўскай лініі ў канцы XIX стагоддзя быў паслом Ірана пры двары Раманавых. Фарах была з багатай сям’і, аднак ранняя смерць яе бацькі прымусіла сям’ю пакінуць уласную вілу ў Тэгеране і пераехаць у дом да сваякоў. Адукацыю атрымала ў Тэгеране і Парыжы. У школьныя гады захаплялася спортам і была капітанам каманды па баскетболе. Пасля заканчэння ліцэя яна занялася архітэктурай і вучылася ў Ecole Speciale d’Architecture ў Парыжы. Там жа ў 1959 годзе на прыёме ў іранскім пасольстве яна была прадстаўлена шаху як адна з іранскіх студэнтак, якія вучыліся ў Францыі. Шах зрабіў ёй прапанову практычна адразу ж пасля сустрэчы. Іх вяселле адбылося 21 снежня 1959 года. Спадчыннік прастола, Рэза Пехлеві, нарадзіўся 31 кастрычніка 1960 года.
Усяго ў Фарах і Махамеда чацвёра дзяцей:
- Рэза Пехлеві (нарадзіўся 30 кастрычніка 1960)
- Фарахназ Пехлеві (нарадзілася 12 сакавіка 1963)
- Алі Рэза Пехлеві (нарадзіўся 28 красавіка 1966). Скончыў жыццё самагубствам 4 студзеня 2011 года стрэлам са стрэльбы ў сваім доме ў Бостане.
- Лэйла Пехлеві (нарадзілася 27 сакавіка 1970). 10 чэрвеня 2001 года Лэйла Пехлеві была знойдзена мёртвай у нумары гатэля ў Лондане. Прычыны смерці дакладна ўстаноўлены не былі, аднак мяркуецца перадазіроўка наркатычных рэчываў. Прынцэса пакутавала на моцную дэпрэсію ў апошнія гады жыцця.
Свой вольны час імператрыца Фарах прысвячала мастацтву.
Фарах — высокаадукаваная жанчына, апроч азербайджанскай свабодна валодае персідскай, англійскай і французскай мовамі. Дзякуючы яе актыўнасці ў Іране адкрылася нямала музеяў. Фарах скупляла палотны такіх складаных для разумення мастакоў як Марк Ротка і Джэксан Полак. Акрамя таго, яна вярнула ў краіну і некалі вывезеныя творы нацыянальных мастакоў.
Пасля смерці шаха, выгнаная імператрыца заставалася ў Егіпце на працягу амаль двух гадоў. Праз некалькі месяцаў пасля забойства прэзідэнта Садата ў кастрычніку 1981 года імператрыца і яе сям’я пакінулі Егіпет. Прэзідэнт Рональд Рэйган паведаміў імператрыцы, што яе гатовы прыняць у ЗША.
Спачатку Фарах пасялілася ва Уільямстаўне (Масачусетс), але пазней купіла дом у Грынвічы, штат Канектыкут. Пасля смерці яе дачкі прынцэсы Лэйлы ў 2001 годзе яна набыла невялікі дом у Патамаку, штат Мэрыленд, недалёка ад Вашынгтона, акруга Калумбія, каб быць бліжэй да сына і ўнукаў.
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Тэгеране
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Кавалеры ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Каралеўскага дому Чакры
- Кавалеры ордэна царыцы Шэбы
- Кавалеры іарданскага ордэна Адраджэння
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Узнагароджаныя юбілейным медалём 2500-годдзя заснавання Персідскай імперыі
- Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла