ФК Херэнвен
Херэнвен | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Sportclub Heerenveen | ||
Заснаваны | 20 ліпеня 1920 | ||
Горад | Херэнвен, Нідэрланды | ||
Стадыён |
Абэ Ленстра Умяшчальнасць: 26 800 |
||
|
«Херэнвен» (нідэрл.: Sportclub Heerenveen, фрыз.: Sportklub It Hearrenfean) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Херэнвена. Заснаваны ў 1920 годзе. Уладальнік Кубка Нідэрландаў 2009 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Футбольны клуб «Херэнвен» быў заснаваны 20 ліпеня 1920 года ў аднайменным горадзе, які адносіцца да рэгіёна Фрысландыя[1]. Каманда двойчы змяняла свой назва спачатку на «Спартаан», а потым у 1922 годзе на варыянт «Херэнвен»[1]. У час нямецкай акупацыі Нідэрландаў клуб тры разы запар ставаўся чэмпіёнам Поўначы Нідэрландаў. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны клуб яшчэ шэсць разоў запар быў чэмпіёнам Поўначы, дамінаванне «Херэнвена» ў гэты перыяд было дасягнута дзякуючы выступам за клуб легендарнага фрызаўскага іграка Абэ Ленстра[1]. На перыяд Ленстры прыпадае неверагодная перамога «Херэнвена» над амстэрдамскім «Аяксам» у адной з самых вядомых гульняў у гісторыі нідэрландскага футболу[2]. Трываючы паражэнне з лікам 1:5 за 25 хвілін да канца, фрызская каманда здолела забіць сталічнаму клуба 5 мячоў у атрымаць перамогу з лікам 6:5[2].
У 1950-я гады «Херэнвен» страціў статус дамінуючага клуба ў рэгіёне, а пасля ўладкавання прафесійнага статуса нідэрландскага футболу Ленстра далучыўся да складу клуба «Энсхедэ». Да канца дзесяцігоддзя «Херэнвен» гуляў у Ээрстэдывізіі, аднак у хуткім часе клуб апусціўся на дывізіён ніжэй. У 1969—1970 гадах фрызскі клуб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне і вярнуўся ў Ээрстэдывізію, дзе на працягу двух сезонаў у 1970-я гады быў блізкі да выхаду ў Эрэдывізію[1]. Да 1974 года клуб апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і каб забяспечыць яго выжыванне, ён быў падзелены на аматарскую і прафесійную секцыі.
У 1980-я гады клуб двойчы прасунуўся ў стадыю плэй-оф, але беспаспяхова абодва разы. Урэшце «Херэнвен» дасягнуў Эрэдывізіі ў 1990 годзе, стаўшы першым фрызскім клубам, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню. У дадатак дружыну ўзначальваў на той час фрызскі трэнер Фопэ дэ Гаан. Дэбютны сезон у Эрэдывізіі апынуўся няўдалым, бо клуб адразу страціў сваё месца ў элітным дывізіёне. У 1993 годзе «Херэнвен» дасягнуў фіналу Кубка Нідэрландаў, калі на той час яшчэ быў клубам другога дывізіён[2]. Фрызы атрымалі паражэнне з лікам 6:2. У тым жа годзе клуб з поўначы краіны вярнуўся ў Эрэдывізію. Праз год каманда пераехала на новы стадыён імя Абэ Ленстра, названы ў гонар былога выбітнага іграка клуба. У 1997 годзе «Херэнвен» зноў прасунуўся да фіналу кубка краіны, але другі раз трываў паражэнне.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Кубак Нідэрландаў:
- 2009
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Актуальны на 10 лютага 2024 года
|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г The history of Heerenveen. www.sc-heerenveen.nl.
- ↑ а б в sc Heerenveen: Every dutchman's second favorite team. www.ajax-usa.com.