Уільям Бэзіётс
Уільям Бэзіётс | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 1963[3] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Месца працы | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм і жывапіс дзеяння[d] |
Уплыў на | Arcadia Olenska-Petryshyn[d] |
Уільям Бэзіётс (англ.: William Baziotes; 11 чэрвеня 1912, Пітсбург — 6 чэрвеня 1963, Нью-Ёрк) — амерыканскі жывапісец Нью-Ёркскай школы абстрактнага экспрэсіянізму, які пачынаў мастацкую кар’еру як сюррэаліст.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і грэчаскіх эмігрантаў. У 1933—1936 гадах вучыўся ў Нацыянальнай акадэміі дызайну ў Нью-Ёрку. У гэты перыяд мастак яшчэ далёкі ад абстракцыянізму і піша збольшага нацюрморты і пейзажы. У 1936—1941 гадах выкладаў жывапіс у Нью-Ёрку. У 1941 годзе знаёміцца з Робертам Мазервелам, іх сяброўства перарасло ў творчае супрацоўніцтва. Майстар адмаўляецца ад натуралістычнай манеры і звяртаецца да абстракцыянізму. У 1942 годзе ён удзельнічае ў выставе сюррэалістаў у Нью-Ёрку, у 1945 годзе адбылася яго першая персанальная выстава ў галерэі мастацтваў Пегі Гугенхайм. У 1948 годзе ўдзельнічае — сумесна з Р. Мазервелам, Барнетам Ньюменам і Маркам Ротка — у стварэнні мастацкай школы Subjects of the Artist School[6], а пазней — абстракцыянісцкага Клуба. З 1952 года выкладаў жывапіс у Гарадскім універсітэце Нью-Ёрка, у Хантэр-каледжы і ў Нью-Ёркскім універсітэце.
Уільям Бэзіётс жыў са сваёй жонкай Этэль (у шлюбе з 1941) на Манхэтэне, у квартале Морнінгсайд-Хайтс, у Нью-Ёрку. Тут ён і памёр ад раку лёгкіх 6 чэрвеня 1963 ва ўзросце 50 гадоў.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ William A. Baziotes — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Mattison R. S. William Baziotes // Baziotes, William // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T007076
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.