Успенскі сабор (Смаленск)
сабор | |
Успенскі сабор | |
---|---|
Успенский собор | |
54°47′19,28″ пн. ш. 32°03′15,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Смаленск, вуліца Саборная Гара, 5 |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Смаленская епархія |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Дата заснавання | 1677 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6710028021 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | smolsobor.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Успення Найсвяцейшай Багародзіцы (руск.: Собо́р Успе́ния Пресвято́й Богоро́дицы) — кафедральны шасціслупавы сабор Смаленскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада Смаленска на Саборнай гары. Збудаваны на мяжы XVII і XVIII стст. у памяць аб абароне Смаленска 1609—1611 гадоў на месцы аднайменнага сабора XII стагоддзя. Унутры захаваліся іканастас і арыгінальнае ўбранне ў стылі кіеўскага барока.
У саборны ансамбль уваходзяць таксама надвратная Богаяўленская царква з драўляным завяршэннем (1785—1787), прызначаная для набажэнстваў у халодную пару года, званіца 1767—1772 гг. (Архітэктар П. Абухоў) і размешчаны на поўдзень комплекс архірэйскага двара з царквой Іаана Прадцечы (1699—1703, перабудавана ў 1780-я гг.).
Святыні
[правіць | правіць зыходнік]У саборы да 1941 года захоўваўся першаўзор Смаленскай іконы Божай Маці, але пасля акупацыі горада нямецкімі войскамі вобраз бясследна знік.
У саборы знаходзяцца мошчы Меркурыя Смаленскага, нябеснага апекуна Смаленска; выстаўлена таксама адзіная якая захавалася рэліквія святога Меркурыя Смаленскага — жалезныя сандалі[1].
Зноскі
- ↑ Святой мученик Меркурий Смоленский. Православие.ru.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архитектурные памятники Смоленской области: Каталог. — М., 1987.
- Воронин Н. Н., Раппопорт П. А. Зодчество Смоленска XII—XIII вв. — Л., 1979.
- Рапапорт П. А., Смирнова А. Т. Архитектурные достопримечательности Смоленска. — М., 1976.
- Гудериан Г. Воспоминания солдата / Пер. с немецкого. — Смоленск: Русич, 1998. — 656 с. — (Мир в войнах). — ISBN 5-88590-901-6.
- Иванов Ю. Г. Щит России. Памятники и памятные места Смоленщины. — Смоленск: Русич, 2006. — 416 с. — (Памятные места России).