Успенская царква (Віцебск)
Праваслаўная царква | |
Успенская царква | |
---|---|
| |
55°12′03″ пн. ш. 30°12′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1858 год |
Сайт | vitprav.by/2420.html |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Успенская царква — праваслаўны храм у Віцебску, помнік архітэктуры. Знаходзіцца на вул. Камуністычнай, 15 (побач з Батанічным садам), у горадзе Віцебску. Пабудавана ў 1858 г. з цэглы і зачынена пасля рэвалюцыі. У гады савецкай улады была прыстасавана пад гаспадарчыя патрэбы. Дзейнічае з 1989 г. У 1997 г. будынак вернуты царкве, часткова адрэстаўраваны.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай, завершаным двухсхільным дахам з вальмай з боку франтальнага фасада і драўляным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалком. Галоўны плоскасны фасад трохвосевы: па цэнтры прамавугольны ўваходны праём, па яго баках прамавугольныя аконныя праёмы, размешчаныя ў 2 ярусы. Бакавыя фасады расчлянёны буйнымі лапаткамі на 3 праслы, апяразаны прафіляваным карнізам і расчлянёны на 2 ярусы прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Унутры будынак перакрыты плоскай столлю на 2 паверхі. На першым паверсе малітоўная зала, ад якой мураваным прасценкам вылучана апсіда. Прасценак расчлянёны бакавымі лучковымі і цэнтральным прамавугольным уваходнымі праёмамі; ён служыць своеасаблівым іканастасам, дзе размешчаны абразы, у цэнтральным праёме — царскія вароты. Малітоўная зала па цэнтры падзелена на 2 палавіны 2 слупамі і перакінутымі праз іх аркамі. Другі паверх адведзены пад апартаменты настаяцеля.
Зараз у храме знаходзіцца мошчавік з часціцамі святых мошчаў Св. Феафана Затворніка, праведніка Іаана Рускага, велікамучаніцы Варвары, мучаніка Мамонта і яшчэ трыццаці святых.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. - Мн., 2007. - С. 83.
- Кулагін, А.М. Свята-Успенская царква / А.М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 612.