Перайсці да зместу

Усевалад Вялікае Гняздо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Вялікае Гняздо
вялікі князь уладзімірскі[d]
1176 — 13 красавіка 1212
вялікі князь кіеўскі[d]
люты 1173 — 24 сакавіка 1173

Нараджэнне 22 кастрычніка 1154[1]
Смерць 12 красавіка 1212(1212-04-12)[2] (57 гадоў) ці 13 красавіка 1212[1] (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Юрый Далгарукі[3][4]
Жонка Марыя Шварнаўна[d][5] і Любава Васількаўна[d][5]
Дзеці Konstantin of Rostov[d], Юрый Усеваладавіч, Яраслаў Усеваладавіч, Sviatoslav IV of Vladimir[d][6], Vladimir Vsevolodovich[d], Ivan Vsevolodovich[d][4] і Верхуслава Усеваладаўна[d]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усевалад Вялікае Гняздо (у хрышчэнні Дзмітрый; 22 кастрычніка 1154[1], Дзмітраў12 красавіка 1212(1212-04-12)[2] ці 13 красавіка 1212[1], Уладзімір) — вялікі князь кіеўскі (1173), уладзімірскі (1176—1212).

Сын Юрыя Далгарукага. У 1155—62 князь растоўскі і суздальскі (з братам Міхаілам). У 1162 выгнаны братам Андрэем Багалюбскім і выехаў у Візантыю. Да 1168 вярнуўся на Русь, у 1173 двойчы княжыў у Кіеве. Пасля забойства Андрэя (1174) дапамог брату Міхаілу заняць уладзімірскі прастол, пасля яго смерці (1176) сам стаў вялікім князем уладзімірскім.

Ваяваў з Чарнігавам, Волжска-Камскай Балгарыяй, полаўцамі і інш., значна пашырыў межы Уладзімірскага княства, трымаў у залежнасці Вялікі Ноўгарад.

За шматдзетнасць (8 сыноў, 4 дачкі) атрымаў мянушку Вялікае Гняздо.