Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона
Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона | |
---|---|
фр.: L'Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne | |
Арыгінальная назва | фр.: L'Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne |
Міжнародная назва | англ.: Paris 1 Panthéon-Sorbonne University |
Заснаваны | 1253 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 42 700[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | pantheonsorbonne.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона (фр.: L'Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта. Спецыялізуецца ў эканоміцы, менеджменце, мастацтве, сацыяльных навуках і юрыспрудэнцыі. Адміністрацыйны цэнтр размешчаны ў Лацінскім квартале Парыжа, мае прыкладна 20 філіялаў па ўсім горадзе. Адзін з 13 універсітэтаў, заснаваных на месцы Сарбоны.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падзей у маі 1968 года Парыжскі ўніверсітэт быў падзелены на 13 самастойных універсітэтаў. Заснавальнікамі Універсітэта Парыж І лічацца Франсуа Люшэр (права), Анры Барталі (эканоміка) і Элен Алвайлер (гуманітарныя навукі), якія ў 1971 годзе аб'ядналі частку былога факультэта права, факультэта эканомікі і частку факультэта літаратуры і гуманітарных навук.
Ва ўніверсітэт уваходзяць 14 факультэтаў, 8 розных інстытутаў і даследчых цэнтраў, а таксама Дом эканомікі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт эканомікі
- Факультэт менеджменту і эканомікі прадпрыемстваў
- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
- Факультэт гісторыі мастацтваў і археалогіі
- Факультэт вытанчаных мастацтваў
- Факультэт геаграфіі
- Факультэт гісторыі
- Факультэт філасофіі
- Факультэт агульных юрыдычных навук
- Факультэт дзяржаўнага права, кіравання і ўрадавых устаноў
- Факультэт дзелавога правы
- Факультэт міжнароднага і еўрапейскага права
- Факультэт палітычных навук
- Факультэт сацыяльных работ і даследаванняў
Інстытуты і даследчыя цэнтры
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут дэмаграфіі
- Інстытут эканамічнага і сацыяльнага развіцця
- Інстытут сацыяльных навук у галіне працы
- Вышэйшы інстытут турызму
- Інстытут юрыспрудэнцыі Жана Дома
- Парыжскі інстытут страхавання
- Французскі інстытут камунікацый
- Парыжскі інстытут адміністрацыі прадпрыемстваў
Зноскі
- ↑ ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.