Перайсці да зместу

Унутраныя войскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геральдычны знак — эмблема ўнутраных войскаў МУС
Рэспублікі Беларусь

Унутраныя войскі — у свой час у СССР і ў наш час у большасці кра��н СНД вайсковае фарміраванне, пабудаванае паводле тыпу арміі, асноўнымі задачамі якога з'яўляецца забеспячэнне грамадскай бяспекі, канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод грамадзян.

Унутраныя войскі не ўваходзяць у склад УС Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны, і некаторых іншых краін. Яны, у адрозненне ад УС адносяцца да «іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў»[1].

У Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XІІ «Аб ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»:

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей — унутраныя войскі) — дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для абароны жыцця, здароўя, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.

[1]

Структура ўнутраных войскаў постсавецкіх дзяржаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Галоўнае кіраванне камандуючага ўнутранымі войскамі
  • Брыгада спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС РБ (г. Мінск).
  • 3 міліцэйскія брыгады ўнутраных войскаў УВ МУС РБ.
  • 2 брыгады аховы аб'ектаў.
  • 7 батальёнаў унутраных войскаў МУС УВ РБ.
  • САХР УВ МУС РБ

Штат — 12 тысяч чалавек.

Зноскі