Улаф Мельберг
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Эрык Улаф Мельберг | ||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Барада | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 верасня 1977[1][2][…] (47 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Швецыя | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́рык У́лаф Ме́льберг (шведск.: Erik Olof Mellberg; нар. 3 верасня 1977, Гульспанг, Швецыя) — былы шведскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Швецыі (2000—2012).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Мельберг пачынаў гуляць у мясцовай камандзе «Гульспанг», адкуль быў запрошаны ў клуб вышэйшага дывізіёна «Дэгерфарс». Пасля вылету «Дэгерфарса» з вышэйшага дывізіёна Мельберг перайшоў у АІК. За ўпэўненай гульнёй у шведскай лізе рушыла ўслед запрашэнне ў іспанскую Ла Лігу, у клуб «Расінг» (Сантандэр), дзе ён адразу стаў асноўным іграком.
Мельбергам цікавіліся «Барселона» і «Валенсія», аднак ён аддаў перавагу пераходу ў «Астан Вілу». У бірмінгемскім клубе ён стаў капітанам каманды і быў ім на працягу 3 гадоў. У сезоне 2002/03 адыграў без замен усе 38 матчаў «Астан Вілы» ў Прэм'ер-лізе[3]. У апошнім сезоне ён быў пераведзены са звыклай пазіцыі цэнтральнага абаронцы на правы фланг.
У студзені 2008 года падпісаў папярэдні трохгадовы кантракт з «Ювентусам». У турынскі клуб Мельберг перайшоў пасля сезону 2007/08 паводле правіла Босмана. У складзе «Ювентуса» ўпершыню выступіў у Лізе чэмпіёнаў, гуляў у матчах групавога этапу і 1/8 фіналу гэтага турніру.
У чэрвені 2009 года перайшоў у «Алімпіякос», кантракт з якім разлічаны на 3 гады, сума трансферу склала 2,5 млн еўра[4]. У жніўні 2012 года падпісаў канртакт з «Вільярэалам» і дапамог яму вярнуцца ў Ла Лігу. Завяршыў кар’еру ў складзе клуба «Капенгаген».
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Мельберг удзельнічаў ва многіх чэмпіянатах свету і Еўропы ў складзе зборнай Швецыі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]АІК
- Чэмпіён Швецыі: 1998
«Алімпіякос» Пірэй
- Чэмпіён Грэцыі (3): 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У Улафа і яго сяброўцы Караліны Кіль ёсць два дзіця, дачка Сага (нар. 2002) і сын Ён (нар. 2006). У 2013 годзе пара афіцыйна склала шлюб.
Зноскі
- ↑ Olof Mellberg // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ OLOF MELLBERG // Argentine Soccer Database
- ↑ Статыстыка на footballdatabase.eu
- ↑ Мельберг подписал контракт с «Олимпиакосом». sports.ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Улаф Мельберг
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Гульспангу
- Футбалісты Швецыі
- Ігракі зборнай Швецыі па футболе
- Ігракі ФК Капенгаген
- Ігракі ФК Вільярэал
- Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Астан Віла
- Ігракі ФК Расінг Сантандэр
- Ігракі ФК АІК
- Ігракі ФК Дэгерфарс