Перайсці да зместу

Уладзіслаў Юзафат Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Язафат Сапега
Władysław Jozafat Sapieha
Уладзіслаў Язафат Сапега. З Кодзенскай галерэі, 1709
Уладзіслаў Язафат Сапега. З Кодзенскай галерэі, 1709
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Ваявода берасцейскі
1709 — 1733
Папярэднік Крыштаф Камароўскі
Пераемнік Адам Тадэвуш Хадкевіч

Нараджэнне 5 лістапада 1652(1652-11-05)
Смерць 13 сакавіка 1733(1733-03-13) (80 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Крыштаф Францішак Сапега
Маці Алена з Саламярэцкіх
Жонка Уршуля з Даніловічаў
Людвіка Марыя фон Гольц
Крысціна з Сангушкаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Яна
ад 3-га шлюбу: Караль Юзаф, Казімір, Ян, Ганна, Міхал, Францішак, Язафат, Канстанцыя, Ігнацы
Адукацыя
Званне ротмістр

Уладзіслаў Язафат Сапега, таксама сустракаецца варыянт Уладзіслаў Юзафат Сапега (5 лістапада 1652, Косава — 13 сакавіка 1733, Вішніцы) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Чашнік (1681—1684) і крайчы вялікі літоўскі (1684—1699), ваявода менскі (1699—1709) і берасцейскі (з 1709).

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Крыштафа Францішка і Алены з Саламярэцкіх. Меў братоў Станіслава Казіміра і Андрэя Францішка.

Навучаўся ў езуіцкіх калегіумах у Любліне і Брунсбергу (Браневе), універсітэтах Прагі і Вены.

Удзельнічаў у вайне 1673—1674 гадоў супраць туркаў (Хоцінская бітва, украінская кампанія 1674 года Міхала Казіміра Паца).

Абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбунала. У часе Паўночнай вайны (1700—1721) выступаў за саюз з Расіяй[2].

Упершыню ажаніўся з Уршуляй Даніловіч (шлюб у 1658, развод у 1693), з якой меў дачку Яну. Другі раз пабраўся шлюбам з Людвікай Марыяй фон Гольц (у 1693), трэці раз — з Крысцінай Сангушкай (у 1697), з якой меў сыноў Караля Юзафа, Казіміра, Яна, Міхала, Францішка, Юзафата і Ігнацыя, а таксама дачок Ганну і Канстанцыю. Пахавалі Уладзіслава Юзафата Сапегу ў Вішніцах[3].

Зноскі

  1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 97. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ЭнцВКЛ 2005.
  3. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 203.