Перайсці да зместу

Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі
польск.: Władysław Dominik Zasławski-Ostrogski
Барталамей Стробель. Князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі-Астрожскі, ваявода кракаўскі. 1635
Барталамей Стробель. Князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі-Астрожскі, ваявода кракаўскі. 1635
ваявода сандамірскі[d]
1645 — 1649
ваявода кракаўскі
1649 — 1656
Папярэднік Станіслаў Любамірскі[d]
Пераемнік Уладзіслаў Мышкоўскі[d]
староста луцкі[d]
23 снежня 1639 — 5 мая 1656
Папярэднік Геранім Харленскі[d]
Пераемнік Дымітр Ежы Вішнявецкі
канюшы вялікі каронны[d]
16 лістапада 1636 — 3 сакавіка 1645
Папярэднік Януш Вішнявецкі
Пераемнік Аляксандр Міхал Любамірскі[d]

Нараджэнне каля 1616
Смерць 5 красавіка 1656(1656-04-05)[1] ці 5 мая 1656(1656-05-05)[2]
Род Заслаўскія
Бацька Аляксандр Заслаўскі
Маці Ефрасіння з Астрожскіх[d]
Жонка Катажына з Сабескіх[3]
Дзеці Тэафіла Людвіка з Заслаўскіх[d][3] і Аляксандр Януш Заслаўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі-Астрожскі (польск.: Władysław Dominik Zasławski-Ostrogski, 1616 — 5 мая 1656) — польскі магнат, перадапошні прадстаўнік княскага роду Астрожскіх (дакладней, іх малодшай галіны — князёў Заслаўскіх). Трэці Астрожскі ардынат  (руск.) (16291656), канюшы вялікі каронны  (укр.)1636), ваявода сандамірскі  (польск.) (16451649) і кракаўскі (16491656). староста луцкі  (укр.) (16391653), рэгіментар каронных войскаў (1648). Стаў спадчыннікам самых багатых сем’яў у Рэчы Паспалітай — Заслаўскіх і Астрожскіх, пасля аб’яднання маёмасці стаў найбагацейшым чалавекам ва ўсёй краіне, саступаючы ў багацці і ўплыве толькі Любамірскім.

Сын ваяводы брацлаўскага і кіеўскага, князя Аляксандра Янушавіча Заслаўскага (1577—1629), і Ефрасінні Астрожскай  (укр.) (пам. 1628).

Паводле сведчання сучаснікаў, быў высокаадукаваным чалавекам, ведаў некалькі замежных моў, любіў літаратуру і сам спрабаваў пісаць[4].

Атрымаўшы ў спадчыну ад свайго дзеда, кашталяна кракаўскага  (укр.) князя Януша Астрожскага і бацькі, ваяводы кіеўскага князя Аляксандра Заслаўскага, Астрожскую ардынацыю  (руск.), Уладзіслаў-Дамінік Заслаўскі стаў багацейшым землеўладальнікам Рэчы Паспалітай, саступаючы ў гэтым дачыненні толькі Станіславу Любамірскаму  (руск.). Сваёй рэзідэнцыяй ён выбраў ладна перабудаваны пасля казацкіх набегаў Старасельскі замак  (руск.), першапачаткова закліканы абараняць подступы да Львова з боку Берладскага шляху  (укр.).

У 1639 годзе князь Уладзіслаў Заслаўскі на чале значнага ваеннага атрада прыбыў на сойм у Варшаву. Валодаючы вялікай колькасцю маёнткаў, Заслаўскі меў магчымасць утрымліваць вялікае надворное войска. Так, у паходзе ў 1646 годзе супраць крымскіх татараў ён выставіў конны атрад з васьмісот чалавек. У 1649 годзе баях з паўсталымі казакамі і сялянамі пад Дубнам дзейнічалі 12 княскіх харугваў, у якіх было каля 1200 воінаў.

У 1636 годзе князь Уладзіслаў Заслаўскі атрымаў пасаду канюшага вялікага кароннага  (укр.). У 1639 годзе яму было перададзена ў валоданне луцкае староства. У 1645 годзе Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў прызначаны ваяводам сандамірскім.

Петэр Данкерц дэ Рый  (англ.). Партрэт Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага ў польскім касцюме

Падчас паўстання пад кіраўніцтвам запарожскага гетмана Багдана Хмяльніцкага князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі на баку караля прыняў удзел у бітве пад Берасцечкам, камандаваў польскімі войскамі ў бітве пад Піляўцамі  (руск.). Нягледзячы на гэта, Хмяльніцкі прадпісваў казакам не чапаць уладанняў князя, празванага тымі за спешчанасць і ляноту «пярынай».

У чэрвені-ліпені 1648 года пры падтрымцы канцлера Ежы Асалінскага  (руск.) ваявода сандамірскі князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў абраны на сойме рэгіментарам (часовым галоўнакамандуючым) польска-шляхецкага апалчэння для падаўлення казацка-сялянскага паўстання на Украіне. Яго таварышамі былі прызначаныя падчашы вялікі каронны  (укр.) Мікалай Астрарог  (руск.) і харунжы вялікі каронны Аляксандр Канецпольскі  (руск.). У ліпені-жніўні 1648 года галоўны рэгіментар Уладзіслаў Заслаўскі сабраў шляхецкае апалчэнне пад Глінянамі ў Галіцыі. Іншы буйны ўкраінскі магнат і ваявода рускі Іерамія Вішнявецкі, які варагаваў з Заслаўскім, адмовіўся падпарадкоўвацца яго загадам і збіраў шляхецкія атрады пад сваім камандаваннем пад Збаражам і Чалганскім каменем  (укр.) на Валыні. Толькі пасля працяглых перамоваў магнаты Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі і Іерамія Вішнявецкі аб’ядналі свае сілы для сумеснай барацьбы з Багданам Хмяльніцкім. У верасні 1648 года ў бітве пад Піляўцамі  (руск.) польска-шляхецкая армія пацярпела поўнае паражэнне ад казацка-сялянскага апалчэння пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага.

Летам 1649 года пасля смерці Станіслава Любамірскага  (руск.) Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі атрымаў ад караля Яна II Казіміра пасаду ваяводы кракаўскага. Вясной таго ж года прадоўжыў узброеную барацьбу супраць паўсталых казакоў на Украіне. Магнаты Іерамія Вішнявецкі, Уладзіслаў Заслаўскі і Аляксандр Канецпольскі  (руск.) збіралі шляхецкія атрады пад Збаражам.

У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1651 года ваявода кракаўскі Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі удзельнічаў у бітве з аб’яднанай казацка-татарскай арміі пад Берасцечкам. З-за здрады крымскага хана, які заключыў сепаратны дагавор з Рэччу Паспалітай і паланіў Багдана Хмяльніцкага, палякі акружылі і разграмілі казацкія палкі.

Падчас Першай Паўночнай вайны (1655—1660), калі шведскі кароль Карл X Густаў акупаваў большую частку Польшчы, князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі захаваў вернасць каралю Рэчы Паспалітай Яну ІІ Казіміру Вазе. У 1656 годзе незадоўга да смерці Уладзіслаў Заслаўскі кіраваў абаронай крэпасці Пшэмысля ад шведаў.

Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў двойчы жанаты. У 1634 годзе ажаніўся першым шлюбам з Соф’яй Лігяжанкай (каля 1616 — 1649), дачкой кашталяна сандамірскага  (ВД) Мікалая Лігезы  (польск.), ад шлюбу з якой дзяцей не меў.

У лютым 1650 года другасна ажаніўся з Кацярынай Сабескай (1634—1694), дачкой кашталяна кракаўскага  (укр.) Якуба Сабескага  (руск.) і Соф’і Тэафілы Даніловіч  (руск.). Дзеці:

Старасельскі замак  (руск.) князя Заслаўскага пад Львовам.
Барталамей Стробель. Князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі-Астрожскі, ваявода кракаўскі. 1636 (?)

На сёння ёсць два вядомыя (партрэты (алей, палатно) князя пэндзля Барталамея Стробеля. Першы пакаленны: 3/4, фр.: en face, датаваны 1635 годам, захоўваецца ў Вілянуўскім палацы  (укр.) (Варшава). Другі, відаць, быў зроблены мастаком праз год, на адзначэнне атрыманнем князем тытула канюшага вялікага кароннага. Адлюстраваны ў поўны рост, памер 194×125, захоўваецца ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у Мінску[5].

Трэці партрэт невядомага аўтара захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве[6].

Вядомы таксама партрэт, які атрыбутуецца Петэру Данкерцу дэ Рыю  (англ.) і захоўваецца ў Вілянуўскім палацы  (укр.). На ім Уладзіслаў Дамінік паказаны ў поўны рост і апрануты ў касцюм па польскай модзе[7].

Зноскі

  1. Енциклопедія історії УкраїниКиїв: Наукова думка, 2003. — ISBN 966-00-0632-2
  2. Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 99. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
  3. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 341. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  4. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 2. Другая палова XVI — канец XVIII ст. Мінск, 1988. С. 54
  5. Український портрет 16-18 ст. Київ 2006; Історія українського мистецтва. Київ 2011. Т.3: Мистецтво другої половини XVI—XVIII століття. Архівавана 18 січень 2015.
  6. «Tłuścioch wilanowski»: Władysław Dominik Ostrogski-Zasławski
  7. Anna Straszewska (2007). Strój polski w malarstwie od XVI do XIX wieku. Muzeum Pałac w Wilanowie, ISBN 978-83-63580-05-6, p. 50