Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі
Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1969 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі (1905, мяст. Койданава, Мінскі павет, Мінская губерня, цяпер Дзяржынск Мінскай вобл. — 1969, Мінск) — беларускі вучоны, дзяржаўны дзеяч, кандыдат навук (1936). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1938 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сямігодку (1923). Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску. У 1925 паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1929 атрымаў дыплом інжынера лясной гаспадаркі і паступіў у аспірантуру Гомельскага лесатэхнічнага інстытута. З 1932 дацэнт. У жніўні 1934 пераехаў у Мінск, паступіў у аспірантуру БелАН. У 1936 абараніў кандыдацкую дысертацыю. Са студзеня 1938 рэктар БДУ.
Арыштаваны 12.7.1938 на рабоце. Падчас следства прызнаўся ў «шпіянажы і шкодніцтве», потым ад сваіх слоў адмовіўся. 10.3.1940 справа У. Бабраўніцкага была спынена і праз тыдзень яго вызвалілі.
Да 2-й сусветнай вайны дацэнт кафедры арганічнай хіміі БДУ. Падчас вайны ў эвакуацыі (Татарская АССР, Масква). З 1947 зноў у БДУ. Спрабаваў абараніць доктарскую дысертацыю, але ў чэрвені 1952 на сходзе кафедры арганічнай хіміі з-за «адсутнасці неабходных друкаваных прац» не атрымаў рэкамендацыі. У 1955 з шэрагам іншых выкладчыкаў БДУ звольнены «ў сувязі са скарачэннем штатаў».
Памёр у 1969 годзе. Пахаваны на Усходніх могілках разам з жонкай Валянцінай Віктараўнай Бабраўніцкай (1917-2004).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
- Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. — Мн., 2001. С. 68—77.