Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў
Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў | |
---|---|
руск.: Владимир Никола́евич Сукачёв | |
Дата нараджэння | 26 мая (7 чэрвеня) 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1967 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Henrietta Poplavskaya[d][1] |
Род дзейнасці | біёлаг, палеантолаг, археолаг, ляснік, батанік, выкладчык універсітэта, эколаг, географ, forestry engineer |
Навуковая сфера | геабатаніка[2], лесаводства[2], геаграфія, батаніка, экалогія[2], выкладчык[d], біялогія, анатомія раслін, экалогія раслін[d], палеанталогія[2] і Біягеацэналогія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук[4] |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Egbert Wolf[d], Ivan Borodin[d] і Георгій Фёдаравіч Марозаў |
Вядомыя вучні | Pyotr Bogdanov[d], Nikolai Vladislavovich Dylis[d], Nikolay P'yavchenko[d], Sergei Yakovlevich Sokolov[d], Aleksey Rode[d] і Pavel Rafes[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў (руск.: Владимир Николаевич Сукачёв; 26 мая (7 чэрвеня) 1880, сяло Аляксандраўка, Харкаўская губерня — 9 лютага 1967, Масква) — расійскі і савецкі геабатанік, лесавод і географ. Доктар біялагічных навук (1934). Акадэмік АН СССР (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Аляксандраўка Харкаўскай губерні (зараз у Харкаўскай вобласці Украіны). У 1898 годзе скончыў Харкаўскае рэальнае вучылішча, у 1902 годзе — Санкт-Пецярбургскі лясны інстытут. Быў пакінуты ў інстытуце асістэнтам пры кафедры батанікі, з 1906 г. выкладчык. У 1905 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Заходняй Еўропе, у 1909—1912 гадах выканаў некалькі навуковых экспедыцый на Урал, у Якуцію і Забайкалле. У 1911—1918 гадах выкладаў на Вышэйшых геаграфічных курсах. У 1912—1918 гадах на пасадзе малодшага батаніка Батанічнага музея Акадэміі навук. У 1914 годзе арганізаваў і ўзначаліў станцыю па вывучэнню лугавой расліннасці Наўгародскай губерні.
У 1918—1939 гадах У. М. Сукачоў загадчык аддзяленнем ляснога аддзела Сельскагаспадарчага вучонага камітэта. Адначасова ў 1918—1925 гадах прафесар Геаграфічнага інстытута, у 1919—1941 гадах прафесар і загадчык кафедры Ленінградскага лесатэхнічнага інстытута, у 1925—1941 гадах. загадчык кафедры геабатанікі Ленінградскага ўніверсітэта.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны У. М. Сукачоў жыў у Свярдлоўску, працаваў загадчыкам кафедры біялагічных навук Уральскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе У. М. Сукачоў пераехаў у Маскву. У 1944—1948 гадах прафесар і загадчык кафедры дэндралогіі і сістэматыкі раслін Маскоўскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе займаўся стварэннем Інстытута лесу АН СССР, якім кіраваў да 1959 года. У 1946 годзе арганізаваў кафедру батанічнай геаграфіі ў Маскоўскім універсітэце імя М. В. Ламаносава, якой кіраваў да 1953 года.
У 1958—1962 гадах У. М. Сукачоў дырэктар Лабараторыі лесазнаўства АН СССР, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук АН СССР, у 1962—1966 гадах старшы навуковы супрацоўнік і з 1964 года загадчык лабараторыяй у Батанічным інстытуце АН СССР (Ленінград).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У. М. Сукачоў аўтар больш за 500 навуковых прац па фітацэналогіі, лесазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыя раслін. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Адзін са стваральнікаў навукі біягеацэналогіі. У 1948 годзе ўзначаліў правядзенне навукова-даследчых работ па ахоўнаму лесаразвядзенню ў Валгаградскай і Варашылаўградская абласцях, Казахстане і Калмыкіі.
Быў рэдактарам выданняў: «Ботаничесий журнал», «Бюллетень Московского общества испытателей природы: Отдел биологический», «Лесоведение».
Сярод апублікаваных прац У. М. Сукачова:
- Растительные сообщества, 4 изд. — М.— Л., 1928.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Серп і Молат»
- 3 ордэны Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імя У. М. Сукачова прысвоена Інстытуту лесу РАН.
- У гонар вучонага названыя 18 відаў раслін.
- Залаты медаль АН СССР імя У. М. Сукачова.
Зноскі
- ↑ https://plants.jstor.org/stable/10.5555/al.ap.person.bm000330992 Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Гельтман Д. В. Непростое объединение Ботанического сада и Ботанического музея в Ботанический институт, The Uneasy Merging of the Botanical Garden and Botanical Museum into the Botanical Institute // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 3. — С. 35–60. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ а б Романова Н. Е. «Существует совсем другая биология»: к 75-летнему юбилею Якова Михайловича Галла, A whole different biology does exist: to the 75th birthday of Yasha Gall // Историко-биологические исследования — 2022. — Т. 14, вып. 2. — С. 7–32. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2022-2-7-32
- ↑ а б Голуб В. Б. Утраченная в СССР концепция «подвижного равновесия», The Lost Concept of «Dynamic Balance» in the USSR // Историко-биологические исследования — 2017. — Т. 9, вып. 1. — С. 40–67. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Рихтер Я. А., Глебов М. П., Рихтер Т. Я. Дорога в будущее: К истории кружка «Маленьких ботаников», The Road to the Future: the History of “The Little Botanists” Society // Историко-биологические ис��ледования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 8–38. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11975
- ↑ Письма советских учёных в издательство «Наука» в поддержку издания очерка Ж.А. Медведева «Биологическая наука и культ личности», Letters of Soviet scientists to the publishing house “Nauka” in support of the publication of Zhores Medvedev’s essay “Biology and the personality cult” // Историко-биологические исследования — 2019. — Т. 11, вып. 2. — С. 20–40. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Федотова А. А. Юбилеи Николая Вавилова в меняющихся политических контекстах, Remembering Nikolai Vavilov under Changing Political Contexts // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 2. — С. 67–80. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сукачоў Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сукачёв Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў на сайце «Героі краіны»
- СУКАЧЕВ Владимир Николаевич (1880—1967 гг.) // Комитет лесного хозяйства Московской области (руск.)
- Сукачёв Владимир Николаевич // Биографика СПбГУ
- Академик Владимир Николаевич Сукачев. К 140-летию со дня рождения // Российский музей леса (руск.)
- Сукачёв Владимир Николаевич (руск.) // Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова РАН
- Нарадзіліся 7 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаўскай губерні
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выкладчыкі МДУ
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Правадзейныя члены АН СССР
- Члены КПСС
- Члены РАН
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Батанікі СССР
- Лесаводы СССР
- Географы СССР
- Замежныя члены Польскай акадэміі навук
- Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці