Уладзімір Мартынавіч Собін
Выгляд
Уладзімір Мартынавіч Собін | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | цеплафізіка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Уладзімір Мартынавіч Со́бін[1] (нар. 12 верасня 1940) — вучоны ў галіне цепла- і масаабмену, доктар тэхнічных навук (1991), дацэнт (1979)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Орша. У 1965 годзе скончыў Тульскі тэхналагічны інстытут. З 1969 года працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце, з 1988 года ў Медыка-біятэхналагічным навукова-даследчым інстытуце. З 1994 года на выкладчыцкай рабоце.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па гідрадынаміцы і цеплпмасаабмене ў аднафазных і двухфазных патоках вадкасцей пры даследаванні энергетычных, хіміка-тэхналагічных і мікрабіялагічных працэсаў і іх матэматычнае апісанне пры дапамозе дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі. Мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
Сярод апублікаванага:
- Лабораторный практикум по курсу «Процессы и аппараты химической технологии», для студентов спец. 0516, 0803, 0806, 0812, 0828, 0830, 0831, 0904, 0903, 0905, 1015 / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский технологический институт им. С. И. Кирова, Кафедра процессов и аппаратов химических производств, Ч. 1 — Минск: БТИ им. С. М. Кирова, 1978. (разам з А. Ф. Карпенкавым, С. П. Круцікавай, У. А. Маркавым);
- Лабораторный практикум по курсу «Процессы и аппараты химической технологии», для студентов спец. 0516, 0803, 0806, 0812, 0828, 0830, 0831, 0904, 0903, 0905, 1015 / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский технологический институт им. С. И. Кирова, Кафедра процессов и аппаратов химических производств, Ч. ІІ — Минск: БТИ им. С. М. Кирова, 1982. (разам з У. А. Маркавым, Л. М. Хоціным, М. Ф. Шнэйдэрманам);
- Тепломассообмен в плёночных течениях при осложнённых условиях: (Приближ. методы расчета) — Мн., 1994.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Собін Уладзімір Мартынавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Собін Уладзімір Мартынавіч на са��це анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)